У большасці беларусаў горад Рагачоў хутчэй асацыюецца са знакамітым згушчаным малаком або з імем пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Аднак гэта далёка не ўсё чым цікавы гэты горад. Менавіта тутака, на высокім беразе, пры сутоках дзвюх магутных рэк – Дняпро і Друці, знаходзіцца маляўнічае і гістарычнае месца Гомельшчыны – Рагачоўскае гарадзішча (ці Замкавая гара), дзе як мяркуецца і пачалася гісторыя Рагачова.

Рагачоўскае гарадзішча

Рагачоў упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе ў 1142 годзе, калі кіеўскі князь Усевалад перадаў яго свайму брату.

Замчыша ў Рагачове

Аднак археалагічныя раскопкі на Замкавай гары паказваюць, што людзі сяліліся тут яшчэ ў раннім жалезным веку. То і лагічна, бо гэтае месца было бадай што ідэальным: стромкі мыс, што акружаны з трох бакоў вадой і ярамі, дазваляў кантраляваць важны водны гандлёвы шлях. А вось сапраўдны росквіт Рагачова і яго ўмацаванняў пачаўся ў 16 стагоддзі. Дзесці ў тыя ж часы быў і збудаваны замак каралевы Боны Сфорцы.

Як выглядаў замак у Рагачове?
Неяк так выглядаў замак у Рагачове, старая паштоўка канца 19 ст., здымак афарбаваны пры дапамозе ШІ

Дарэчы, трэба не блытаць стары Рагачоўскі замак і замак каралевы Боны, бо гэта розныя аб’екты, у розныя перыяды гісторыі, але якія месціліся на гэтым самым гарадзішчы.

Рагачоў замак

З замкам Боны Сфорцы ў Рагачове звязана некалькі папулярных гарадскіх паданняў. Так мясцовыя жыхары стагоддзямі пераказваюць гісторыі пра цэлую сетку скляпоў і падземных тунэляў, якія нібыта вялі ад Замкавай гары пад Дняпром на другі бераг. Яшчэ згадваюць што калі Бона Сфорца павярталася ў Італію, пакінула частку сваіх багаццяў замураванымі ў патаемным падзямеллі замка.

Рагачоў замак
Дзесці тут і стаяў замак

Як разумееце, Рагачоўскі замак да нашага часу не захаваўся і быў разбураны пад час ваеннага ліхалецце і бясконцых войнаў Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. А вось мураваны палац стаяў у Рагачове нават яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя, але пасля Другой сусветнай вайны ягоныя рэшткі былі разабраны.

Рогачевский замок на фото Boretti
Замак каралевы Боны на фота 1894 года, аўтар: Тэафіл Барэці

Сёння Рагачоўскае гарадзішча – гэта помнік археалогіі рэспубліканскага значэння і адна з найлепшых назіральных пляцовак рэгіёна: З Замкавай гары адкрываецца добры краявід на сутокі рэк Дняпро і Друць. Асабліва прыгожа тут на заходзе сонца або падчас веснавога разводдзя.

Рака Дняпро

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава паглядзець палац у Чырвоным Беразе і з’ездзіць у Быхаў.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here