Чарэя – калісьці буйное і багатае мястэчка, якое адыграла важную ролю ў гісторыі ВКЛ. Менавіта тутака знаходзіцца старажытнае Чарэйскае замчышча (гарадзішча) – месца, адкуль пачалася магутнасць знакамітага магнацкага роду Сапегаў. Гарадзішча ў Чарэі – гэта класічны ўмацаваны пагорак ранняга жалезнага веку, які пазней выкарыстоўваўся ў якасці замчышча. Паколькі маштабныя археалагічныя раскопкі на ім пакуль не праводзіліся, навукоўцы мяркуюць яго першапачатковае ўзнікненне шырокім перыядам ранняга жалезнага веку (магчыма, нават каменнага веку).

Замчышча ў Чарэі

Узвышша мае авальную форму (выцягнутую паўночна-заходнюю вось), а памеры пляцоўкі складаюць прыблізна 80 на 40 метраў. Сучаснае гарадзішча знаходзіцца на невялікай адлегласці ад берага Чарэйскага возера. Аднак у старажытнасці, ландшафт быў тут зусім іншым, так археолагі сцвярджаюць, што раней узгорак быў амаль цалкам абкружаны вадой. Гэта рабіла паселішча непрыступным востравам.

Замчышча ў мястэчку Чарэя

Мясцовасць вакол вялікага Чарэйскага возера была заселена з даўніх часоў, бо тут праходзіла адно з адгалінаванняў гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі”. У 15 стагоддзі Чарэя ўжо была цэнтрам удзельнага княства, якім валодалі князі Чарэйскія. У канцы 15 – пачатку 16 стагоддзя праз шлюбы і спадчыну Чарэя пераходзіць ва ўладанне Сапегаў. Паводле гістарычных крыніц, замак быў драўляна-земляным, меў некалькі вежаў і валы, здольныя вытрымаць аблогу. На жаль, шматлікія войны (асабліва сярэдзіны 17 стагоддзя) не пашкадавалі замкавых пабудоў. Сёння ад былой велічы застаўся толькі земляны ўзгорак – тое самае гарадзішча.

Чарэя Гарадзішча

У нашыя дні замкавы ўзгорак у Чарэі лёгка пазнаць, але выкарыстоўваецца ён вельмі своеасабліва – цяпер тут размяшчаюцца мясцовыя праваслаўныя могілкі. Гэта даволі частая з’ява для Беларусі, калі старажытныя замчышчы ці курганы станавіліся месцам пахавання.

Гарадзішча Чарэя

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава паглядзець руіны сядзібы Свяцкіх у вёсцы Полымя і рэшткі храма ў Белай Царкве.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here