Астравецкі раён Беларусі асабліва багаты на касцёлы і драўляную архітэктуру. Так напрыклад у вёскі Дайлкідкі можна паглядзець вельмі цікавы касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Дайлідкі – даволі старажытнае мястэчка. У першай палове 15 стагоддзя, тады яшчэ маёнтак Дойліды, належаў Юндзілам, апасля, дзесьці ў сярэдзіне 16 стагоддзя, землі перайшлі да Аляксандра з Хадкевічаў. Цікавы факт, што ў другой палове 17 стагоддзя, Дойліды пачынаюць згадвацца пад назвай Даўкшышкі. А вось гісторыя каталіцкай парафіі звязана з Сулістроўскімі, якія валодалі мястэчкам з сярэдзіны 18 ст. Дарэчы, менавіта прадстаўнікі гэтага роду і заснавалі тутака першы касцёл.

Той стары храм да нашага часу не захаваўся, згарэў у часы ПСВ, але на ягоным месцы, у 1929 годзе быў збудаваны новы драўляны касцёл, які можна паглядзець і сёння.

Храм будаваўся на грошы і пры падтрымцы Лашкевічаў-Рамэраў, у якіх у Дайлідках была сядзіба. За будынкам касцёла захаваліся надмагілля як Рамэраў, так і Лашкевічаў.


Пасля Другой сусветнай вайны, дзесьці з 1950 года і ажно па 1988, касцёл быў закрыты, а будынак прыстасавалі пад патрэбы мясцовага калгаса.

У 90-ыя, храм павярнулі вернікам, пабудову аднавілі, нават збудавалі новыя алтары і адкрылі для ўсіх ахвочых.

Касцёл – добры прыклад Беларускага народнага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
У гэтым краі раю таксама заехаць у Солы, а яшчэ да дзіўнай капліцы ў вёсцы Івашкаўцы.










