Свір - гэта сярэдняга памеру гарадскі пасёлак, які мае багатую гісторыю і моцны турыстычны патэнцыял. У мястэчку ёсць свая "кропка прыцягнення" - старадаўні касцёл Святога Мікалая, найпрыгажэйшае возера, а таксама шэраг менш відавочных аб'ектаў якія могуць быць цікавыя турыстам. У Свіры захавалася некалькі пабудоў канца 19 - першай паловы 20 стагоддзя, гуляючы па цэнтральнай вуліцы вы іх без праблем зможаце адшукаць.
Два цікавыя цагляныя будынкі на скрыжаванні вуліц Набярэжная і Савецкая - гэта тая самая "спячая" спадчына мінулага стагоддзя. У правым доме, які большага памеру, размяшчалася паўнавартасная карчма (якая ох як бы была актуальная ў нашы дні).
А вось так карчма выглядала амаль 100 гадоў таму.
Архітэктура вядома змянілася, але калі ўважліва прыгледзецца да вокнаў, - падабенства даволі прыкметна.
Абышоўшы будынак убачыў вось такія шыкоўныя дзверы, якія магчыма памятаюць яшчэ драўлянае аблічча карчмы.
Пасля таго як у 1921 годзе Свір увайшла ў склад Міжваеннай Польшчы, у пасёлку пачаўся этап забудовы так званым "польскім" мадэрнам і закапанскім стылем.
З прыкладаў такой архітэктуры захавалася былая адміністрацыя (гміна), якую пабудавалі арыентыровачна ў 1923-25 годзе.
Так адміністрацыя выглядала ў 1927 годзе.
Цяпер пабудова выкарыстоўваецца як жыллё, а сам будынак часткова перабудаваны.
Па суседстве стаіць каменная школа, якую будавалі ў 20-ыя гады, мінулага стагоддзі. Па прызначэнні выкарыстоўвалі аж да 1974 года, пакуль у Свіры не пабудавалі новую школу.
Сёння тут размяшчаецца спартыўна-аздараўленчая база "Свір", вуліца Савецкая 5. Захаваліся і старыя фатаграфіі школы, вось да прыкладу як яна выглядала ў 1948 годзе.
Ніжэй кропка з размяшчэннем карчмы на мапе, з гэтага месца лепш за ўсё і пачаць знаёмства з гарадскім пасёлкам Свір:
Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую заехаць на іншы бераг возера, дзе ёсць магчымасць паглядзець на Засвірскі касцёл і руіны кляштара кармелітаў.