Старадаўняе мястэчка Беніца вядома ў гісторыі з сярэдзіны 15 стагоддзі. Спачатку паселішча ўяўляла сабой некалькі разрозненых хутароў. Частка з іх належала татарскім родам, а частка прадстаўнікам мясцовага дваранства сярод якіх былі Валовічы, Аляшкевічы, Камаровы, Астравухі і некаторыя іншыя, якія пастаянна спрачалісь аб межах сваіх невялічкіх маёнткаў. Такія спрэчкі не цішэлі, часам пытанні вырашаліся купляй земляў суседа, а часам зброяй. Аднак да 1653 году, Беніца цалкам перайшла ў валоданне да прадстаўніка роду Коцелаў - Самуілу Гераніму. Пры Коцелах у Беніцы будзе пасля заснаваны бернардынскі кляштар і пабудаваны Траецкі касцёл, а таксама закладзена фамільная сядзіба.

Bienica

Узвядзенне касцёла распачалі па загадзе Міхаіла Казіміра Коцела, магчыма аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў гэтага роду. Пасля завяршэння работ, Беніца становіцца для Коцелаў адной з найважнейшых рэзідэнцый.

Беніца Напалеон Орда
Маёнтак Коцелаў і Швыкоўскіх, малюнак Напалеона Орды 1875-77 гг.

Для будаўніцтва свайго будучага палаца яны запрасілі італьянскага архітэктара Карла Спампані, які да таго часу ўжо паспеў скончыць сядзібу Радзівілімонты для Радзівілаў.

Як выглядала сядзіба ў Беніцы?
Так выглядаў сядзібны дом Коцелаў, фота першай паловы 20-га стагоддзя. Крыніца: be-tarask.wikipedia

Драўляны варыянт сядзібы Кацэлаў, прапанаваны Спампані, верагодна быў скончаны ў 1781 годзе. Дом выкананы з лістоўніцы, меў адзін паверх на каменным цокалі, затое з высокай мансардай. Па баках ад галоўнага ўваходу размяшчаліся невялікія сіметрычныя флігеля, а дамінантай выступаў даволі сціплы порцік на 6 дарыйскіх калонах. Што незвычайна, гэты драўляны палац прастаяў да пачатку Другой сусветнай вайны.

Беніца страчаная спадчына
1900 год, фота іх архіву Izabella Parowicz

Адначасова з сядзібным домам у Беніцы з'явіліся і гаспадарчыя пабудовы. Сярод іх вылучаўся аднапавярховы свіран (на фота ніжэй), размешчаны насупраць галоўнага ўвахода палаца. Будынак меў нетыповую вузкую прастакутную форму і ганак, які нагадваў парадны порцік дома.

Беніца свіран
Свіран Коцелаў. Крыніца: Музей фатаграфіі ў Кракаве, здымак зроблены пасля Першай сусветнай вайны.

Сядзібу акружаў вялікі ландшафтны парк, на тэрыторыі якога было некалькі маляўнічых сажалак.

Дзе была сядзіба Катэлаў у Беніцы?
Так былы маёнтак выглядае сёння

Апошнімі ўладальнікамі маёнтка Беніца былі Швыкоўскія. Пасля нацыяналізацыі касцёл і праваслаўны храм сталі выкарыстоўваць як складскія памяшканні, а на тэрыторыі сядзібнага комплексу вырас калгас. Частку старажытных пабудоў Коцелаў працягвалі выкарыстоўваць аж да 90-ых гадоў, аднак сёння адзіным напамінам служаць руіны невядомага будынка з бутавага каменя.

Руіны сядзіба Кацёлаў

Знайсці месца дзе стаяў палац можна толькі супаставіўшы старыя і сучасныя мапы, ніякіх падказак на ландшафце няма. Цяпер даволі складана ўявіць, што калісьці на гэтым участку знаходзіўся багаты двор.

Страчаная спадчына - сядзіба Кацэлаў
Меркаванае месца дзе стаяла сядзіба
Сядзіба ў Беніцы
сядзіба Коцелаў да 1918 года, крыніца: be.wikipedia.org

Цікавы факт: каля дарогі, якая вядзе ад сядзібы да цэнтра Беніцы, калісьці размяшчалася і мемарыяльная калона у гонар канстытуцыі 3 траўня 1791. Падобныя аб'екты сустракаліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі, іх у асноўным ставілі ўладальнікі маёнткаў, па ўсёй бачнасці Коцелы не былі выключэннем. Калона, як і палац, да нашых дзён не захавалася.

Мемарыяльная калона ў Беніцы

Лепшым нагадам аб тым, што на гэтых землях калісьці жылі Швыкоўскія і Коцелы служыць Пакроўскі храм і Траецкі касцёл.

Беніца царква Пакроўская

Траецкі касцёл у Беніцы

Ніжэй кропка з месцам дзе знаходзілася сядзіба:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую заехаць у Лебедзева, каб паглядзець на цікавую неагатычную капліцу.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары