Шарашова (па-руску – Шерешево) – гэта даволі вялікі гарадскі пасёлак у Пружанскім раёне, які месціцца за 20 кіламетраў ад горада Пружаны. Населены пункт у пісьмовых звестках згадваецца яшчэ ў 1380 годзе як вёска. Ёсць тутака і цікавосткі: касцёл, царква, капліцы, старыя могілкі, радавая забудова, а яшчэ ў Шарашове стаіць незвычайная вежа-званіца.

Шарашова званіца

Шарашоўская званіца – гэта па-свойму ўнікальны помнік драўлянага дойлідства Беларусі. Так вежа была збудавана ў 1799 годзе пры Прачысценскай царкве.

Шарашова званіца

Тая старая царква ў Шарашова была таксама драўляная, і стаяла на тым месцы дзе сёння белы адміністратыўны будынак, як выглядала – паглядзіце на старым фота.

Шарашова старое фота
1960 год, фота афарбавана ШІ, крыніца: be-tarask.wikipedia

На жаль, царква не збераглася, будынак быў разабраны на будаўнічыя матэрыялы ў канцы 60-х, мінулага стагоддзя. А вось званіца – ацалела, стаіць закансерваваная з 90-ых.

Шарашова што паглядзець?

Свята-Раства-Багародзіцкая царква Шарашова
Будынак Свята-Раства-Багародзіцкай царквы, 1960 год, здымак афарбаваны ШІ, з калекцыі Pavał Vałyncevič

Вежа-званіца ў вёсцы Шарашова 2-ярусная, квадратная ў плане, прыкладна 5,3 на 5,6 метраў, вышыня каля 18 метраў. Ніжні ярус зроблены пад шырокай навіссю гонтавага прычолка з брусоў, а верхні (там дзе звон) з крывалінейнымі пакосамі і разной агароджай. На стойкі каркаса будынка накладзены вянкі бярвеняў, якія падтрымліваюць шатровы гонтавы дах

Шарашова

Цікавосткі Беларусі - Шарашова

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі раю з’ездзіць да Камянецкай вежы, ну і зразумела ў Белавежскую Пушчу.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here