Вёска Забрэззе мае багатую і цікавую гісторыю, якая пачынаецца ў першай палове 15 стагоддзі. Гэтае мястэчка належала шмат якім шляхетным родам: Забярэзінскім, Дарагастайскім, Збаражскім, а пазнейшая гісторыя звязана ўжо з Некрашэвічамі, ад якіх тутака захавалася цікавая пабудова стайні (частка сядзібы “Вялікі двор”).

Вёска Забрэззе

У свой час сядзіба ў Забрэззе была ўзорным сельскагаспадарчым угоддзем, у кнізе Янкоўскага мястэчка нават называецца “Залатым яблыкам”. Пасля заканчэння вайны на базе сядзібнага комплексу арганізавалі калгас “Новае жыццё”, затым старажытныя пабудовы патрапілі на баланс ААТ “Лоск”.

Гаспадарчы двор у вёсцы Забрэззе

Будынак стайні складаецца з двух частак – левая ўяўляе сабой драўляны свіран з некалькімі калонамі.

Закінуты будынак

Правая частка выканана з чырвонай цэглы і дробнага бутавага каменя.

Забрэззе сядзіба Некрашэвічаў "Вялікі Двор"

Забрэззе - дзе была сядзіба Некрашэвічаў?

Нягледзячы на ​​тое, што стан былой сядзібы даволі сумны, стайня выглядае цікава і прыемна здзіўляе сваёй архітэктурай.

Забрэззе руіны сядзібы

На жаль, не захаваліся старыя здымкі і амаль няма аніякай інфармацыі пра сам сядзібны дом Некрашэвічаў. Хутчэй за ўсё драўляны дом наўпрост разабралі да падмуркаў.

Забрэззе - сядзіба Некрашэвічаў

Вось яшчэ цікавы момант з гісторыі мястэчка. Каталіцкі прыход у Забрэззе з’явіўся пры Забярэзінскіх у 40-ых гадах, 15 стагоддзя, аднак той першы драўляны храм быў цалкам спалены яшчэ падчас вайны 1654 года. Праз 14 гадоў касцёл адбудавалі і, відаць, ён прастаяў ажно да другой паловы 19 стагоддзя. На тым жа месцы, але ўжо ў канцы 19 стагоддзі, узвядуць новы Траецкі храм, па ўспамінах мясцовых, будынак заставаўся цэлым да 50-ых гадоў. Цяпер на касцельным месцы размяшчаецца крама.

Забрэззе дзе быў касцёл?
Касцёл стаяў на гэтай тэрыторыі

Захаваўся стары здымак Яна Балзункевіча, які дае ўяўленне аб архітэктуры касцёла. Вакол храма былі і каталіцкія могілкі, што дзіўна, нават сёння можна знайсці некалькі старых надмагільных пліт, якія сіратліва ляжаць ля сцен крамы. У 2000-ых гадах, ужо на зусім новым месцы, пабудаваны цагляны касцёл Святой Тройцы. Цікаўны факт, – у гэты храм перавезлі звон з драўлянага храма, які амаль 40 гадоў праляжаў у зямлі.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Забрэззе
прыкладна 1900 года, крыніца фота: Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча

Ніжэй кропка з размяшчэннем будынка стайні Некрашэвічаў на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю з’ездзіць у вёску Лоск, дзе можна ўбачыць драўляны касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here