Свята-Георгіеўская царква ў Тумілавічах хавае ў сабе зусім нетыповыя для праваслаўных “мураўёвак” геаметрычныя рашэнні і працягвае найлепшыя народныя традыцыі беларускага драўлянага дойлідства. Драўляны храм, які можна пабачыць сёння, з’явіўся тут у 1863-1864 гадах. Яго ўзвялі з дрэва паблізу былога маёнтка на сродкі дзяржаўнай казны. У аснове храма ляжыць не класічны чатырохкутны зруб, а незвычайны масіўны васьміграннік.

Тумілавічы царква

Каля самой царквы абавязкова звярніце ўвагу на прыцаркоўную тэрыторыю. Тутака ў траве захоўваецца яшчэ адзін магутны гістарычны артэфакт – старадаўні каменны крыж. Дакладны яго ўзрост невядомы, але такія камяні часта ставіліся на месцы курганных магільнікаў ці больш старажытных паганскіх святыняў. Ніжэй кропка з адзнакай царквы на мапе:

У гэтым краі раю наведаць руіны касцёла ў вёсцы Селішча.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here