У Баранавіцкім раёне, у вёсцы Вялікая Сваротва, можна паглядзець сапраўды ўнікальны помнік архітэктуры – царкву Святой Троіцы, якая выканана ў форме трыкутніка. Як разумееце, падобныя пабудовы зусім некананічны і нетыповы для хрысціянства, але вельмі цікавыя для турыстаў і вандроўнікаў. Што яшчэ цікавей, аналагічных цэркваў няма не толькі ў Беларусі, але імаверна і ва ўсёй Еўропе, з-за чаго гэты аб’ект становіцца толькі каштоўней.

Трохкутная царква ў вёсцы Вялікая Сваротава

Незвычайныя цэрквы Беларусі

Першыя згадкі пра мястэчка Вялікая Сваротва адносяцца ажно да сярэдзіны 15 стагоддзя, – тады гэта было ўладанне роду Храптовічаў. Затым гэтыя землі пераходзілі ад аднаго шляхетнага роду да другога, але ў гэтым ланцужку варта вылучыць Незабытоўскіх.

Унікальная царква ў Беларусі

Бо менавіта пры Якубе Незабытоўскім у 1823 годзе была пабудавана гэта трыкутная царква ў Вялікім Сваротве. Характэрна, што на месцы дзе стаіць гэты храм, раней была аналагічная драўляная пабудова, якая датавалася 1747 годам.

Цэрквы Беларусі - Вялікая Сваротава

А як жа з’явілася ідэя будаўніцтва такога незвычайнага храма?

Ёсць некалькі версій (як заўсёды). Адна з найбольш лагічных і імаверных – экуменічная (*у дадзеным выпадку маецца на ўвазе роўнасць рэлігійных канфесій хрысціянства). Усё ж такі царква будавалася як уніяцкая і мела тры раўназначныя ўваходы з агульным алтаром.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Ёсць меркаванне, што такое архітэктурнае рашэнне мела канкрэтны сэнс – аб’яднаць людзей. Гэта значыць вернікі (католікі, уніяты і праваслаўныя) маглі ўвайсці са свайго асобнага ўваходу, але звярнуцца да бога перад адным алтаром.

Траецкая царква ў вёсцы Вялікая Сваротава

Вядома што ёсць і больш містычная ці таямнічая версія будаўніцтва – масонская місія. Як памятаеце, трыкутнік – гэта сімвал масонства, таму храм у такіх формах злёгку навявае параўнанні і аналогіі. Да таго ж, храм асвечаны ў гонар Святой Троіцы.

Царква з бутавага каменя ў вёсцы Вялікая Сваротава

Самая простая і банальная версія будаўніцтва царквы падводзіць нас да таго, што храм у Вялікай Сваротве зусім і не ўнікальны. Бо 18 і пачатак 19 стагоддзя – гэта перыяд росквіту барока і эксперыментаў у архітэктуры. Таму ёсць меркаванне, што дадзеная царква – гэта сціплая копія еўрапейскіх культавых збудаванняў. Адзіны нюанс, нават пошук праз гугл адмаўляецца выдаваць падобныя храмы, так што гэтая тэорыя выглядае малаверагоднай.

Трохкутны храм у Вялікім Сваротаве

Да меней прыкметных архітэктурных асаблівасцяў аднясём унутраную планіроўку храма. Асноўны аб’ём царквы займае шасціграннае памяшканне з алтаром па цэнтры, да якога прымыкае цэлых 3 сакрысціі роўнага памеру. (звычайнага іх 2, або 1)

Храмы Беларусі

У 1939 годзе, маёнтак Незабытоўскіх у Вялікай Сваротаве нацыяналізаваны, а падчас Другой сусветнай вайны яго і царкву разбурылі. Праўда застаецца загадкай хто менавіта. Большасць крыніц упэўнены, што гэта зрабілі партызаны, каб не пакінуць зручную абарончую пазіцыю для немцаў, але як там было насамрэч ужо ніхто і не згадае.

Вялікая Сваротва

Пасля гэтых падзей Троіцкая царква амаль 70 гадоў стаяла занядбаная, пакуль у 2006 годзе не пачалася маштабная рэканструкцыя.

Стары фотаздымак Вялікае Сваротава
аўтар фота: Уладзімір Багданаў, з сайта Глобус Беларусі. 2004 год

Апроч самога храма была адноўлена і брама-званіца.

Брама ў вёсцы Вялікая Сваротава

Старое фота Вялікае Сваротава
аўтар фота: Уладзімір Багданаў, з сайта Глобус Беларусі. 2004 года

Трохкутная царква знаходзіцца дзесьці на сярэдзіне дарогі Н279, якая злучае Моўчадзь і Гарадзішча. Ніжэй кропка з адзнакай яе на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, таксама раю наведаць неабарочны касцёл Божага Цела ў вёсцы Дварэц, а па шляху паглядзіце таксама на ледніковы кангламерат.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here