Населеных пунктаў з назвай “Свіслач” у Беларусі сапраўды багата, у гэтым артыкуле гаворка пойдзе пра вёску Асіповіцкага раёна, Магілёўскай вобласці. Тут, ля зліцця Бярэзіны і Свіслачы, можна ўбачыць старадаўняе гарадзішча з руінамі, як мяркуецца, былой сінагогі.

Маляўнічыя руіны на беразе ракі Свіслач
Краявід на руіны з паветра

Гісторыя гэтых мясцін дастаткова старажытная, але і крыху туманная, а разабрацца ў ёй – сапраўдная дылема. Так ёсць інфармацыя што паселішча замкавага тыпу на гэтай зямлі існавала ўжо ў канцы 11 – першай палове 12 стагоддзяў. Так у Галіцка-Валынскім летапісе сустракаецца згадка за 1256 год пра Свіслацкае княства і Князя Ізяслава.

Што за руіны ў вёсцы Свіслач, Асіповіцкі раён?

Верагодна, што ў тыя далёкія часы на гэтым узвышшы стаяла крэпасць, а можа быць і сапраўдны замак.

Гарадзішча ў вёсцы Свісчлач

Таксама вядома, што той замак, як і само паселішча Свіслач, неаднаразова разбураліся. Так у другой палове 13 стагоддзя – манголамі, у 1506 годзе – крымскімі татарамі, а ў 1535 годзе – рускімі войскамі. Як бачыце – лёс быў складаны.

Руіны ў мястэчку Свіслач

У 17 стагоддзі Свіслацкія землі належалі роду Радзівілаў, пры якіх крэпасць была зноўку адбудавана. Драўляны замак у той час меў 3 вежы і ўязную браму, сцены з двух бакоў, а таксама розныя гаспадарчыя пабудовы.

Як выглядаў замак у Свіслачы
Неяк так мог выглядаць замак у Свіслачы

Аднак па ўсёй бачнасці гэтыя ўмацаванні доўга не прастаялі, бо ў 1654 годзе Свіслач захапілі казакі пад кіраўніцтвам гетмана Івана Залатарэнкі, якія разрабавалі і спалілі паселішча. З таго перыяду ў летапісе замак на рацэ Свіслач больш не згадваецца.

Вёска Свіслач

Але мясціны з такім зручным і маляўнічым размяшчэннем пуставаць доўга проста не маглі.

Руіны сінагогі ў вёсцы Свіслач

Так ужо з 18 стагоддзя, мястэчка Свіслач стала ўласнасцю прадстаўнікоў роду Завішаў (дарэчы, гэта ў іх быў маёнтак Кухцічы з незвычайнай пірамідай-пахавальняй). Пры іх падтрымцы тутака будуецца кляштар францысканцаў з драўляным касцёлам, але на жаль, той храм не захаваўся.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Наступнымі вядомымі ўладальнікамі Свіслачы сталі Незабытоўскія, якія пабудавалі на ўскраіне вёскі свой радавы маёнтак. Цяпер на тым месцы размяшчаецца дзіцячы санаторый. Старадаўняе замчышча Незабытоўскія выкарыстоўвалі як гаспадарчы двор.

Дзе была сінагога ў Свіслачы?

У першай палове 20 стагоддзя на месцы гарадзішча знаходзілася яўрэйская школа – хедэр (у некаторых крыніцах пазначана што гэта была сінагога). Бліжэй да пачатку вайны, 30-ыя гады, будынак сталі выкарыстоўваць пад мясцовы клуб. У пасляваенныя гады частку будынкаў, а іх было чатыры, разабралі на цэглу.

Сінагога ў вёсцы Свіслач
стары малюнак мястэчка Свіслач

Апошні функцыянальны прытулак тут знайшоў філіял дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення (ДРБУ) пад нумарам 199. Фактычна на старадаўнім гарадзішчы ў той перыяд (80-ыя гады) ізноў размяшчаўся гаспадарчы двор, як пры Незабытоўскіх у канцы 19 стагоддзя.

Свіслацкі замак, гарадзішча і руіны сінагогі

Сінагога ў вёсцы Свіслач, Асіповіцкі раён

Ёсць цікавы факт: у фільме 1993 года, “Черный Аист” (Чорны Бусел), можна ўбачыць як выглядала замчышча падчас тых здымак.

Што за руіны ў вёсцы Свіслач, Асіповіцкі раён
Кадр з фільма “Чорны бусел” 1993 год

Замак у вёсцы Свіслач

У канцы 90-ых гучалі планы адбудаваць на гарадзішчы царкву, але ад гэтай ідэі адмовіліся. Магчыма прычына ў тым, што на месцы, дзе стаяў драўляны францысканскі касцёл, ужо пабудавалі праваслаўны храм Святога Мікалая. Сёння ў аграгарадку Свіслач пра былую гісторыю амаль нічога не нагадвае, а пра Свіслацкае княства забыліся нават мясцовыя. Затое ў гэты кут з задавальненнем едуць паглядзець на прыроду – краявіды тут найпрыгажэйшыя.

Замчышча Свіслач

Гарадзішча знаходзіцца ў самым канцы Свіслачы, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Яшчэ адна невялічкая цікавостка аграгарадка – гэта каменны дом Базыля Яцко. Калі будзеце ў гэтым краі мае сэнс з’ездзіць паглядзець горад Бабруйск.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here