На паўночна-заходняй частцы Клецка, на левым беразе ракі Лань, месціцца вялікае гарадзішча, на якім дарэчы некалі стаяў Клецкі замак. Гэтае гарадзішча адносіцца да сярэдзіны 11 стагоддзя і складаецца з дзвюх частак (дзядзінец і вакольны горад), якія раздзелены ровам шырынёй каля 30 метраў.

Гарадзішча ў Клецку
Актуальны краявід горада Клецк, 2026 год

Дзядзінец займае ўзвышша і мае форму круга дыяметрам прыкладна 80 метраў, узвышаецца над ракой дзесьці на 10 метраў.

Клецкі замак
1894 год, фота – Teofil Eugeniusz Boretti

Гарадзішча даследавалі ў 1964, 1966 і 1967 гадах. Тутака былі знойдзены фрагменты шкляных бранзалетаў, шыферныя прасніцы, розныя прадметы ўзбраення, прылады працы. Замак у Клецку быў канчаткова разбураны цягам 17 і 18 стагоддзя і больш не аднаўляўся.

як выглядаў Клецкі замак
Неяк так мог выглядаць Клецкі замак

Ніжэй кропка з адзнакай на мапе, дзе знаходзіцца гарадзішча:

Недалёка ад гэтых мясцін можна паглядзець сядзібу Рэйтанаў у Грушаўцы.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here