Старыя Пескі ў Бярозаўскім раёне – гэта вельмі цікавае мястэчка, якое ўпершыню згадваецца яшчэ напачатку 16 стагоддзя. Менавіта тады, у 1503 годзе, гэтыя землі былі падараваны Дзмітрыю Кіяніну. Аднак будучыня Пескаў будзе звязана з іншым прозвішчам – Пуслоўскіх, да якіх маёнтак перайшоў на мяжы 17 стагоддзя. Складана паверыць, але Пуслоўскія валодалі Пескамі ажно да 1939 года, а гэта амаль 3 стагоддзя. За гэты доўгі час сядзібны комплекс перажываў як росквіт, так і заняпад. Сёння ў Старых Песках ад былой велічы захавалася некалькі цікавых аб’ектаў: Паўночная і Заходняя брамы, будынак сядзібы і гаспадарчыя пабудовы Пуслоўскіх, бровар, а таксама царква.

Сядзіба Пуслоўскіх Старыя Пескі
Паўночная брама
Сядзіба Пуслоўскіх у Старых Песках
Сядзіба Пуслоўскіх
Спадчына Пуслоўскіх у Беларусі
Заходняя брама

Як разумееце, не ўсе гэтыя пабудовы дашлі да нас у першапачатковым выглядзе. Штосьці крыху зруйнавалася, штосьці перабудавана. Так той будынак, які зараз пазначаны як сядзіба, фактычна з’яўлялася стайняй, але ў сярэдзіне 19 стагоддзя, яго прыстасавалі пад сядзібны дом, крыху перабудаваўшы.

Сядзіба Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пескі

Стайня Пуслоўскіх Старыя Пескі
Так гэты будынак выглядаў у першай палове 20 стагоддзя

З гэтай інавацыяй, “Новая рэзідэнцыя” Францішка Пуслоўскага пазбавілася свайго ранейшага шарму. У яго планах было жаданне адбудаваць ранейшы фамільны палац, які згарэў у 1843 годзе, але ініцыятыву не падтрымалі спадчыннікі, якія аддавалі перавагу маёнтку Альбярцін.

Сядзіба Пуслоўскіх Старыя Пескі малюнак
Малюнак Напалеона Орды, так маёнтак выглядаў у 1865 годзе.

Маёнтак Пуслоўскіх у Песках

Нягледзячы на тое што былая сядзіба Пуслоўскіх значна змянілася на ейнай сцяне вісіць таблічка “Гісторыка культурная каштоўнасць”. Гэта складана ўвязваецца з вокнамі ПВХ і сайдынгам, але тут як ёсць.

Сядзібы Беларусі - Старыя Пескі

Сядзібны дом Пуслоўскіх

З характэрнага і цікавага ў архітэктуры варта вылучыць порцік на чатырох тасканскіх калонах. За савецкім часам, у гэтым будынку арганізавалі турбазу, а крыху пазней інтэрнат для работнікаў спіртзавода ААТ “Песковае”. Дарэчы сам завод размясціўся побач, на месцы былога бровара Пуслоўскіх.

Млын Пескі
фота 1937 года, млынок не захаваўся

Аграгарадок Старыя Пескі

Аднак галоўным напамінам пра былую веліч Старых Пескаў варта лічыць Паўночную браму.

Паўночная брама Пуслоўскіх у Старых Песках

Пескі, Беларусь

Уязная брама сапраўды выглядае манументальнай, яна пабудавана ў сярэдзіне 19 стагоддзя ў гатычна-замкавым архітэктурным стылі. Па сваіх формах брама моцна нагадвае Косаўскі палац, а тлумачэнне гэтаму даволі простае, – адны і тыя ж уладальнікі Пуслоўскія.

Што паглядзець у Беларусі - брама Пуслоўскіх

Брама ў Старых Песках складаецца з 2 высокіх цыліндрычных веж, якія злучаны арачным праездам вышынёй каля 8 метраў.

Славутасці Беларусі - Брама Пуслоўскіх

Арка і вежы ўпрыгожаны зубчастымі пераходамі, якія выкарыстоўвалі ў замках часоў сярэднявечча. На сценах захавалася дэкаратыўная ляпніна, а ў вежах вузкія і выцягнутыя стылізаваныя акенцы-байніцы.

Старадаўняя брама Пуслоўскіх у аграгарадку Пескі

Паўночная брама Пуслоўскіх

З бакаў да веж прымыкаюць невялічкія вартоўні, памерамі прыкладна 5,5*4 метраў.

Маёнтак Пуслоўскіх у аграгарадку Пескі

Вежы вылучаюцца рэльефнымі крыжамі і нішамі. Раней гэтая брама мела і драўляныя вароты, на старых фатаграфіях яшчэ можна разгледзець верхнія драўляныя элементы.

Брама Пуслоўскіх старое фота
1970 год

Першапачаткова Паўночная брама будавалася на ўездзе ў мястэчку Пескі (што і зразумела), але з часам вакол пачалі расці дамы. Таму сёння брама быццам бы “зрушылася” у цэнтр аграгарадка. А вось з заходняга боку маёнтка, уезд у сядзібу атачала брама з рысамі неагатычнай архітэктуры, па памерах яна значна саступала сваёй Паўночнай суседцы.

Заходняя брама ў Старых Песках

Заходняя брама Пескі

Гэтая брама збудавана з чырвонай цэглы дзесьці ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Складаецца з трох частак: 2 службовых памяшкання (своеасаблівыя вартоўні) і высокі арачны праезд з неагатычным зборам.

Заходняя брама Старыя Пескі

Брама Пуслоўскіх у Старых Песках

Сам праезд заклалі, калі браму перарабілі пад краму, сярэдзіна 20 стагоддзя. Калі ўважліва прыглядзецца – тады можна разглядзець адрозненне ў колеры цэглы, там дзе павінна быць арка.

Руіны ў вёсцы Пескі, Бярозаўскі раён

Уваход у парк Пуслоўскіх месціцца справа ад руін заходняй брамы, дзе як раз і пачынаецца сам сядзібны комплекс “Пескі”.

Паркавы комплекс Пескі

З сакавіка, 1987 года, вёскі Старыя Пескі і Новыя Пескі аб’ядналі наўпрост у “Пескі” са статусам аграгарадок. Акрамя спадчына Пуслоўскіх у Песках ёсць і драўляная царква Святой Тройцы, якую збудавалі ў 1827 годзе.

Царква ў вёсцы Пескі, Беларусь.

Па форме гэты храм прамавугольны, без асаблівых вынаходстваў і дэкаратыўных элементаў, выкананы ў архітэктуры Беларускага народнага дойлідства. Траецкая царква будавалася на месцы згарэлага храма-папярэдніка на грошы Пуслоўскіх.

Драўляны храм у вёсцы Пескі

Драўляная царква ў Старых Песках

Напрыканцы 19 стагоддзя над падстрэшнікам храма дабудавана чацвярыковая вежа-званіца.

Траецкая царква ў вёсцы Пескі

Цікава, што за савецкім часам храм прымусова не закрывалі, а службы не спыняліся. У 1968 годзе да фасада дабудаваны невялічкі прытвор на цагляных калонах. Царкоўная тэрыторыя вакол простая, але дагледжаная.

Старыя Пескі праваслаўная царква

Пачаць знаёмства з Пескамі раю ад Паўночнай брамы, кропка з адзнакай на мапе ніжэй:

Недалёка ад аграгарадка Пескі можна наведаць вёску Бездзеж, дзе захавалася цікавая драўляная царква 1784 года, Траецкі касцёл і мемарыяльная калона.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here