Вёска Завушша, як і шмат іншых мясцін і мястэчак Нясвіжскага раёна, цесна звязана з прозвішчам Радзівілаў. Так у 1768 годзе гэтыя землі сталі пасагам для Тэафіліі Радзівіл, якая пабралася шлюбам з Ігнатам Мараўскім. А ўжо ў 1770 годзе ў Завушшы пачынаецца будаўніцтва сядзібы Мараўскіх. Тутака закладваецца пейзажны парк, узводзяцца гаспадарчыя пабудовы, а таксама будуюць капліцу-пахавальню. Менавіта руіны гэтай капліцы сёння і выклікаюць найбольшую цікавасць.

Руіны капліцы ў вёсцы Завушша

Сам маёнтак даволі хутка развіваецца і разрастаецца. Так як жа так здарылася, што да нашага часу ад вялікага фальварку засталіся толькі руіны капліцы і некалькі пабудоў? Чыннікаў як заўсёды некалькі, але пойдзем у гістарычным парадку.

Капліца пахавальня ў вёсцы Завушша

Вёска Завушша: руіны капліцы і частка сядзібы Мараўскіх

У 1890 годзе сядзібу Мараўскіх набыў вядомы ў гэтым краі барон з роду Гартынгаў (у суседнім Снове таксама была ягоная сядзіба). Маёнтак палепшылі і працягвалі пашыраць: з’явілася нават сажалка, а яшчэ быў павялічаны парк.

Пахавальня Мараўскіх Завушша

А вось заняпад Завушша пачаўся з прыходам немцаў падчас Першай сусветнай вайны. Сядзіба была разрабавана і часткова знішчана. У сядзібным доме арганізавалі кінатэатр для нямецкіх салдат, для чаго прыйшлося разбурыць унутраныя сцены будынка.

Капліца ў вёсцы Завушша

Капліца ў вёсцы Завушша – болей за ўсё нагадвае аб некалі маштабнай сядзібе Мараўскіх. Цагляная пахавальня з шасцю калонамі і квадратнай арыентацыяй (10,5*10,5 метраў), выглядае запушчанай, але ўсё яшчэ прыцягвае ўвагу.

Сядзіба Мараўскіх

Капліца Мараўскіх

Цікава, што побач з капліцай Мараўскіх знаходзяцца чаркі новай цэглы. Хто ведае, можа тут плануецца рэканструкцыя?

Завушша

Ікона ў магільным склепе вёска Завушша

На падыходзе да капліцы-пахавальні ёсць і некалькі драўляных пабудоў – гэта свіраны, канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, яшчэ адзін напамін пра стары маёнтак.

Маёнтак Завушша

Вёска Завушша адносіцца да сельскагаспадарчага прадпрыемства “17 верасня”, на балансе якога вісяць усе гэтыя будынкі. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Што паглядзець недалёка ад Завушша? Абавязкова зазірніце да мястэчка Вялікая Ліпа, дзе часткова захавалася сядзіба Абуховічаў. Таксама варта даехаць да аграгарадка Сноў, там можна ўбачыць масіўны палац Рдултоўскіх.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь