Рэмез (Remiz pendulinus) – гэта невялічкая, але вельмі грацыёзная, пеўчая птушка якая вядома сваімі незвычайным падвесным гняздом. Звычайны рэмез мае сціплыя памеры, так даўжыня ягонага цела складае каля 10-11 сантыметраў. Вылучаецца і добра пазнаецца сваёй чорнай “маскай” вакол вачэй. Галава ў птушцы мае светла-шэрую афарбоўку, спіна каштанавая з адлівамі бурага колеру, ніз цельца – больш светлы.

У рэмеза тонкая завостраная дзюбка. Самцы і самкі падобныя паміж сабой, але ў самцоў “маска” звычайна крыху больш цёмная і выразная.

Гэтыя птушкі сустракаюцца багата ў якіх рэгіёнах у тым ліку і ў Беларусі. Звычайна рэмез аддае перавагу трысняговым зараснікам, поймам рэк, балотам, берагам азёр з вербамі і таполямі.

Голас птушкі – гэта вельмі тонкі свіст або ціхае “цык-цык”. У Беларусі рэмеза часам часцей пачуць, чым пабачыць, бо птушка зусім дробная і трымаецца ў хмызе.

Рэмез вылучаецца сярод іншых птушак менавіта сваім дзіўным гняздом, якое нагадвае нейкі падвесны мяшочак на галінцы. Такое гняздо мае вузкі бакавы ўваход-тунэль, а для яго будаўніцтва рэмез выкарыстоўвае ўсё што можа адшукаць у прыродзе: пух вярбы і таполі, трыснёг, поўсць жывёл і іншыя дробязі. У некаторых рэгіёнах Беларусі людзі раней называлі гняздо рэмеза -“птушыная рукавічка”.

Што цікава, падчас гнездавання, самец можа будаваць адразу некалькі “нарыхтовак” гнёздаў, каб прывабіць самку. Дарэчы, у рэмезаў бывае вельмі незвычайная звычка, так часам самец пакідае кладку на самку, а часам наадварот – самка пакідае самца з птушанятамі. Таму аднаму з бацькоў нярэдка даводзіцца самастойна гадаваць малых.

Харчуецца рэмез галоўным чынам рознымі насякомымі, павукамі, дробным насеннем.

У цэлым у Беларусі папуляцыя гэтага віду даволі стабільная, птушка лічыцца звычайнай. Узімку рэмез адлятае ў вырай, павяртаецца дзесьці ў сярэдзіне вясны (канец сакавіка, пачатак красавіка).

Ніжэй невялічкае відэа з рэмезам, якое здымаў у Мінску, на Чыжоўскім вадасховішчы:










