Кулік-цякун – гэта сярэдняга памеру птушка, якая для Беларусі звычайны госць на пралёце пад час міграцыі. Прылятае да нас дзесьці ў сярэдзіне вясны, часам крыху раней ці пазней. Злятае ў вырай у канцы верасня, зноўку, часам можа як крыху раней, так і пазней.

Кулік Цякун

Кулік-цякун мае даўжыня цела каля 19-23 сантыметраў. Гэтая птушка з бурай верхняй часткай цела і з дробнымі светлымі плямкамі, ніз – белы, таксама вылучаецца выразнай светлай палоскай над вокам. У цякуна адметныя доўгія жаўтавата-зялёныя ногі, а таксама прамая цёмная дзюба сярэдняй даўжыні.

Кулік Цякун

Фифи (кулік-цякун)

Цікавы факт: падчас міграцыі кулік-цякун у Беларусі нярэдка спыняецца нават на невялікіх лужынах, затопленых палях, тарфяных кар’ерах. Таму пасля моцных дажджоў птушку літаральна можна сустрэць на вельмі нечаканых лакацыях.

Птицы Беларуси Фифи - Птушкі Беларусі Кулік Цякун

Звычайна птушку можна застаць за тым як яна павольна ходзіць па мелкаводдзі ці лужынам і пастаянна шукае корм з паверхні. Сілкуецца воднымі насякомымі, рознымі лічынкамі і чарвякамі, а таксама дробнымі ракападобнымі.

Птица Фифи (Кулік цякун)

Кулік-цякун у палёце выдае звонкае “цюк-цюк-цюк” або “чыф-чыф-чыф”. Дарэчы, птушка пераадольвае тысячы кіламетраў паміж паўночнымі месцамі гнездавання і трапічнымі зімоўкамі.

Кулік Цякун - як выглядае гэтая птушка?

Яшчэ цікавы факт: мяркуецца, што гэта адзін з нешматлікіх кулікоў, якія могуць выкарыстоўваць старыя гнёзды на дрэвах, рэдка, але такое фіксуецца.

Кулік Цякун - птушка Tringa glareola

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here