Пячураўка-трашчолка для Беларусі гэта звычайны пералётны від птушак, які актыўна гняздуецца. Phylloscopus sibilatrix аддае перавагу светлым лясам, але злёгку сустракаецца і ў буйных гарадскіх парках. Гэтая птушка, так бы мовіць, адна з “галоўных спявачак” беларускіх лясоў.

Птушка мае яркую і насычаную афарбоўку. Жоўтае горла і верх грудзей, белае брушка і аліўкава-зялёную спіну, над вокам праходзіць невялічкая светлая палоска. Звонку самцы і самкі падобныя, адрозніць іх праблематычна.

У трашчолкі тонкая завостраная дзюбка, а ў параўнанні з іншымі пячураўкамі яна выглядае крыху буйнейшай і больш даўгакрылай. Phylloscopus sibilatrix адносіцца да сямейства лескавыя. Птушка зусім невялікага памеру, звычайна не перавышае 13 сантыметраў.

Пячураўка-трашчолка добра вядомая сваім незвычайным спевам: песня пачынаецца мяккім паскарэннем, а заканчваецца хуткай “трашчачай” трэллю. Менавіта з-за гэтай трэлі птушка і атрымала сваю назву – “трашчолка”. У траўні і чэрвені ейны спеў – будзе адзін з самых пазнавальных. Заліваючыся спевамі закідвае галоўку – гэта выглядае нават пацешна.
View this post on Instagram
Цікавы факт: гэтая птушка будуе гняздо наўпрост на зямлі. Звычайна дзесьці пад кустамі, у траве, сярод сухога лісця ці хмызу. Гняздо мае шарападобную форму, бакавы ўваход і вельмі добра схавана.

У Беларусь гэтая птушка прылятае адносна позна: звычайна ў канцы красавіка або напачатку траўня. У вырай адлятае ў цэнтральную і трапічную Афрыку, – для такой невялічкай птушкі гэта вельмі вялікая адлегласць і сапраўдны выклік.

Фота з гэтага допісу зроблены каля Чыжоўскага вадасховішча.











