Сядзіба-палац Горватаў у горадзе Нароўля безумоўна адзін з самых прыгожых і адначасова трагічных помнікаў архітэктуры на поўдні Беларусі. Гэты шыкоўны сядзібны дом, які ўзвышаецца на беразе велічнай Прыпяці. Будынак перажыў росквіт шляхецкага жыцця, войны і рэвалюцыі, савецкія выклікі, чарнобыльскую трагедыю і сёння пакрысе ўздымаецца амаль што з руін.

Нараўлянская сядзіба Горватаў
Галоўны (паўднёвы) фасад палаца
Нароўля
Задні (паўночны) фасад палаца

Нароўля знаходзіцца на правым беразе Прыпяці на адлегласці каля 35 кіламетраў на ўсход ад Мазыра. Спачатку гэта быў буйны маёнтак, які доўга заставаўся ўласнасцю Аскеркаў. Аднак за актыўны ўдзел Аскеркаў у вызваленчым паўстання Тадэвуша Касцюшкі, Нароўля была канфіскавана, дарэчы як і шмат іншых маёнткаў. Спачатку землі адышлі да прыхільнікаў Кацярыны 2, а ўжо ў 1826 годзе, Нароўлю і Барбароў, набылі Горваты.

Палац Горватаў у Нароўлі
2014 год
Дворец Горватов Норовля
2025 год

Ёсць такая думка, што “залаты час” у гісторыі Нароўлі пачаўся як раз так з Горватаў. Дарэчы палац, які можам пабачыць сёння, збудаваў да 1850 года Даніэль Ігнатавіч Горват.

Нароўля

Месца для сваёй сядзібы ён абраў шыкоўнае – каля самай Прыпяці.

Прыпяць

Будынак узводзілі ў стылі і з рысамі позняга класіцызму, вялікага памеру, з цэглы і ў форме літары “П”.

Нароўля палац

Цікавейшым быў фасад (а можа і застаецца) той што павернуты да ракі (што даволі дзіўна, але як ёсць), ён вылучаўся ажно трыма ўваходамі. Цэнтральны з якіх быў з чатырма велічнымі калонамі і масіўным франтонам.

Нароўля старое фота
Старое фота, якое было афарбавана пры дапамозе ШІ

У правай частцы сядзібы быў яшчэ адзін порцік з чатырох калон, а злева рызаліт, – таксама чатырохкалонны, але ўжо з балконам, які быў абнесены чыгуннай агароджай. На старых фота, гэта ўсё даволі добра праглядаецца.

Цікавосткі Беларусі - Нароўля

Сучаснікі апісвалі інтэр’еры нараўлянскага палаца як узор вытанчанага густу. Так тутака была багатая бібліятэка (проста безліч кніг), унікальная калекцыя мастацтва, падлогі выкладзены каштоўным паркетам і шмат іншых цікавостак.

Нароўля старое фота
Інтэр’еры палаца, старое фота першай паловы 20 ст. Здымак афарбаваны пры дапамозе ШІ і не адпавядае сапраўдным колерам.
Нароўля старое фота
Інтэр’еры палаца, старое фота першай паловы 20 ст. Здымак афарбаваны пры дапамозе ШІ і не адпавядае сапраўдным колерам.

Сапраўднай фішкай сядзібы была бальная зала ў французскім стылі. Навокал палаца быў разбіты цудоўны парк з рэдкімі экзатычнымі дрэвамі і фантанамі, штосьці нават праглядаецца і цяпер.

Нароўля Горватаў

Пасля рэвалюцыі 1917 года Горваты былі вымушаны пакінуць свой маёнтак. За савецкім часам будынак нацыяналізавалі. Цікава, што менавіта ў гаспадарчых пабудовах гэтай сядзібы, яшчэ ў 1913 годзе зарадзілася знакамітая нараўлянская кандытарская фабрыка “Чырвоны Мазыранін”, якая дагэтуль выпускае цукеркі “Кароўка” і зефір. Кажуць, Горваты вельмі любілі ласункі, і першая вытворчасць пачыналася як так бы мовіць “панская цукерня”.

Наровля, Беларусь

Сам палац за савецкія дзесяцігоддзі выкарыстоўваўся як школа-інтэрнат. Падчас Другой сусветнай вайны будынак моцна пагарэў, але ў 1950-ых гадах, яго аднавілі, праўда рэшткі ўнутранага арыстакратычнага аздаблення былі цалкам страчаны.

Нароўля стары здымак
1946 год
Нароўля сядзіба
Фота сярэдзіна 80-ых

Галоўны ўдар па лакацыі нанёс красавік 1986 года, з-за блізкасці да ЧАЭС школа-інтэрнат была зачынена, а велічны будынак застаўся адзінокім і занядбаным. Доўгія гады палац паступова разбураўся прыродай і марадзёрамі. Аднак не так даўно з’явілася надзея на “другое жыццё”, бо будынак набыў прыватны інвестар і цяпер тут ідзе аднаўленне.

Нароўля старое фота
Здымак даваеннага часу

Что посмотреть в Беларуси?

Акрамя самога палаца, у парку захавалася і мураваная альтанка на беразе ракі. Гэта трох’ярусная вежа ў стылі ампір, якая служыла не толькі асаблівым упрыгожваннем і мела сакральную функцыю. Дарэчы, побач стаяла і фамільная капліца Горватаў, якая на жаль, да нашага часу не ацалела.

Нароўля капліца
Здымак прыкладна 1914 года

Што цікава, часам агучваліся думкі, што альтанка служыла нейкім маяком і арыенцірам для караблёў, што хадзілі па Прыпяці, але гэта больш мясцовыя легенды, чым праўда.

Яшчэ адна цікавостка Нароўлі – велічная брама, якая была пабудавана адначасова з палацам у 1850 годзе. Яна знаходзілася на даволі вялікай адлегласці ад будынку, прыкладна ў 600 метрах.

Брама сядзібы Горватаў у Нароўлі

Брама ўяўляла сабой магутныя мураваныя пілоны-слупы ў стылі класіцызму. Ёсць і файная гісторыя пра даглядчыка “Лявон з барадой”.

Нараўлянская брама

Так, згодна з успамінамі на, прама пры браме стаяў невялічкі мураваны дом вартаўніка. У пачатку 20 стагоддзя, там жыў афіцыйны даглядчык сядзібы – каларытны палескі селянін Лявон з велізарнай квадратнай барадой, які сустракаў усіх гасцей роду Горватаў.

Нароўля старое фота
Тая самая вартоўня (будынак злева), фота прыкладна 1914 года.

Не менш цікава паглядзець і на былы фантан, які месціцца прама перад уваходам у палац з боку ракі.

Былы фантан у Нароўлі

Ён быў зроблены ў выглядзе вялікай круглай чашы з упрыгожаннямі. Галоўная ягоная фішка была інжынернай: вада ў фантан паступала па адмысловых падземных трубах прама з Прыпяці. За савецкім часам фантане ператварыўся ў звычайную клумбу.

Сядзібы Беларусі - Нароўля

Фантан у Нароўлі

Паездка ў Нароўлю – гэта вандроўка ў мясціны з вельмі моцнай і кранальнай атмасферай палескага мінулага. Велічныя чырвона-белыя муры на фоне ціхай і магутнай ракі пакідаюць незабыўнае ўражанне і дакладна вартыя таго, каб праехаць сотню-другую кіламетраў. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Раю таксама паглядзець Мазыр, напрыклад зазізрнуць у сабор Святога Міхаіла Арханёла.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here