У пачатку 20 стагоддзя амаль 50% насельніцтва Гомеля складалі яўрэі, а ў горадзе налічвалася больш за 20 сінагог і столькі ж малітоўных. Аднак за перыяд рэпрэсій і генацыду ў перыяд Другой сусветнай вайны колькасць яўрэйскіх жыхароў кардынальна зменшылася. На працягу другой паловы 20 стагоддзя тэндэнцыя да скарачэння яўрэйскага насельніцтва ў Гомелі толькі працягнулася, а ад усёй колькасці сінагог ацалела толькі адна – сінагога “Рош-Піна”.

Сінагога “Рош-Піна” ў Гомелі

Будынак узвялі ў самым канцы 19 стагоддзя, але за сваю доўгую гісторыю гэтая сінагога неаднаразова перабудоўвалася. Тое аблічча, якое можна ўбачыць сёння ўжо значна адрозніваецца ад першапачатковага варыянта.

Сінагога ў Гомелі

Часам выказваюць памылковую думку аб тым, што сінагога “Рош-Піна” гэта былая Вялікая мураваная сінагога (Харальная). Аднак гэта зусім розныя будынкі ў розных лакацыях Гомеля.

Гомель на старых фота
Старая паштоўка да 1918 года, фота афарбавана пры дапамозе ШІ

Так Вялікая была пабудавана ў 1833 годзе і па сутнасці стала адным з апошніх маштабных горадабудаўнічых праектаў графа Мікалая Румянцава, які актыўна фінансаваў будаўніцтва. Храм знаходзіўся ў самым цэнтры Гомеля на скрыжаванні вуліц Базарнай і Магілёўскай (сучасныя вуліцы Працоўная і Кірава).

Вялікая сінагога Гомель
Стары здымак, прыкладна 1916 год, афарбаваны ШІ

Будынак замыкаў перспектыву і вельмі добра праглядаўся з цэнтральнай плошчы. Вялікая сінагога была пабудавана ў стылі класіцызму, гэта быў сапраўды велічны будынак з магутным трохвугольным франтонам, які пасярэдзіне разразаўся глыбокай і прыгожай паўкруглай аркай-лоджай. У 1923 годзе савецкія ўлады экспрапрыіравалі пабудову і перарабілі яе пад залу Гарсавета, апасля пад Клуб швейнікаў.

Вялікая сінагога гомель
1931 год, крыніца: “Гісторыя Гомельшчыны ў фотаздымках”, здымак афарбаваны ШІ

У 1941 годзе, падчас нямецкіх бамбардзіровак будынак быў ператвораны ў руіны. Пасля вызвалення горада, рэшткі сінагогі разабралі.

Сінагога “Рош-Піна” ў Гомелі

Габрэйскай абшчыне будынак “Рош-Піна” павярнулі ў пачатку 90-ых, тады ж пачалася павольная рэканструкцыя. Гэты працэс зацягнуўся на некалькі гадоў, але па выніку ўсё яўрэйскае жыццё горада пераехала ў гэтую гістарычную пабудову.

Дзе знаходзіцца сінагога ў Гомелі?

Сінагога “Рош Піна” знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейская 1А, ніжэй кропка з размяшчэннем аб’екта на мапе:

У Гомелі абавязкова трэба наведаць палац Румянцавых-Паскевічаў і прагуляцца па пейзажным парку.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here