Мяркуецца, што першымі ўладарамі Мосара, верагодна, былі Дэшпот-Зяновічы. Ад іх землі перайшлі да Валовічаў, – гэта ўжо першая палова 17 стагоддзя. Уладарамі таксама згадваюцца і Пацы, аднак гісторыя вялізарнага палаца, які быў у Мосары, звязаны з прадстаўнікамі роду Бжастоўскіх. Яны дарэчы будуць валодаць мястэчкам амаль 2 стагоддзя, прыкладна да 1870 года, пакуль маёнтак у Мосары не набудзе Эдмунд Пілсудскі.


Гісторыя маёнтка ў Мосары даволі складаная, мяркуецца, што яшчэ да Бжастоўскіх тутака ўжо існавала сядзіба, ці можа нават палацык. Аднак росквіт гаспадаркі прыйшоўся ну другую палову 18 стагоддзя, калі тут гаспадаром быў Юзэф Бжастоўскі і ягоная жонка Ганна з Плятэраў.

Што вядома пра стары палац Бжастоўскіх?
На жаль няшмат, хутчэй за ўсё ён быў збудаваны ў 1775-1790 гадах. Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што магчыма будынак тады нават не быў цалкам завершаны і звонку выглядаў досыць сціпла. Двухпавярховы палац у Мосары з высокім цокальным паверхам меў форму доўгага правільнага прамавугольніка. На першым паверсе былі розныя службовыя памяшканні, а жылая частка – на другім. Цэнтральны ўваход палаца вылучаўся высокім порцікам з чатырма калонамі, якія падтрымлівалі гладкі антаблемент і трохвугольны карнізны франтон.

Палац быў накрыты высокім, вальмавым дахам з гонта. Аднак, калі звонку выгляд палаца рабіў уражанне цяжкасці і строгасці, інтэр’еры ўражвалі багаццем дэкаратыўных ідэй.

Асабліва вылучалася зала, вядомая як “каралеўская зала”, усе сцены і столь якой былі пакрытыя тоўстым пластом тынкоўкі з рознымі арнаментамі. Таксама трэба адзначыць дзіўныя медальёны з рознымі выявамі, якія месціліся па ўсяму пакойчыку.

Здаецца, што ўсе пакоі на ніжнім узроўні палаца былі багата ўпрыгожаны, хоць кожны пакой меў розны выраз і стыль.

24 лістапада, 1918 года, гэты багаты палац згарэў: усе ягоныя столі абваліліся, а аздоба, каміны і статуі зніклі без следу. Да міжваеннага перыяду захаваліся толькі руіны будынка. З часам іхнія рэшткі былі разабраны, таму адшукаць нейкія адбіткі былой велічы ўжо немагчыма.

Але гуляючы па тэрыторыі былой сядзібы адшукаў старыя валуны, хто ведае, можна гэта часткі брамы, ці нейкіх іншых будынкаў часоў Бжастоўскіх.

Ніжэй кропка з месцам дзе прыкладна стаяў гэты палац у Мосары:
Пры Бжастоўскіх быў збудаваны і касцёл Святой Ганны – сённяшняя галоўная цікавостка ў гэтай вёскі.












