Адзін з самых унікальных і незвычайных храмаў Беларусі можна паглядзець у вёсцы Сар’я, што ў Віцебскай вобласці. І гэта – царква Успення Прасвятой Божай Маці, аднак першапачаткова храм будаваўся як касцёл. Часам, мясцовыя жыхары называюць гэты помнік архітэктуры – “каменны крышталь”.

Сар'я

Храм пабудаваны ў неагатычным стылі з чырвонай цэглы ў далёкім 1857 годзе, на грошы тагачаснага ўладальнікам маёнтка – Ігната Лапацінскага. Касцёл узводзілі ў памяць аб ягонай жонцы – Марыі, якая рана пайшла з жыцця. Будаўнічыя работы цягнуліся каля 6 гадоў, а па іх завяршэнні храм быў урачыста асвечаны ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Былы касцёл у вёсцы Сар'я

Успенская царква ў Сар'і, Віцебскай вобласці

Вядомы падарожнік і мастак Напалеон Орда паспеў захаваць на паперы гэты культавы будынак да першай перабудовы.

Напалеона Орда, касцёл у Сар'і
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Сар’і, сярэдзіна 19 стагоддзя

Архітэктура царквы ў Сар'і

Для будаўніцтва касцёла ў Сар’і запрасілі архітэктара Густава Шахта, – гэта быў малады еўрапейскі майстар, які тварыў у модным на той час віктарыянскім стылі (неаготыка). Лапацінскі хацеў бачыць пабудову ўвасабленнем прыгажосці Марыі, а таксама адлюстраваць усё сваё каханне да яе.

Неагатычны храм у Сар'і

Дарэчы, вось даволі цікавы факт: на царкву ў Сар’і вельмі падобная капліца роду Любенскіх, якая будавалася ў той жа самы час у вёсцы Вухвішча, Полацкі раён. Магчыма і там працаваў архітэктар Густаў Шахт.

Сар'я, Віцебская вобласць

Падчас будаўніцтва храма Ігнаці Лапацінскі сутыкнуўся з сур’ёзнай праблемай – патрабавання дазволу на работы, які ён не атрымаў. Толькі дзякуючы сувязям, удалося выставіць пабудову за фамільную капліцу-пахавальню.

Цэрквы Беларусі

Аднак амаль адразу прыйшла і іншая бяда. Пасля паразы паўстання 1863 года, царскія ўлады распачалі актыўную барацьбу з каталіцкай верай, таму ў 1865 годзе храм канфіскавалі і перадалі ва ўлонне праваслаўнай царквы.

Славутасці Беларусі, Сар'я

Аграгарадок Сар'я ў Віцебскай вобласці

Да 1878 года быў нават распрацаваны праект па будаўніцтве званіцы, якая павінна была прымыкаць да асноўнага аб’ёму храма. А вось чаму гэтую ідэю не рэалізавалі застаецца толькі здагадвацца, але самая верагодная прычына – грошы, якіх магчыма не было.

Сар'я праект перабудовы касцёла
Неяк так магла выглядаць “новая” царква ў Сар’і

Па выніку, ужо былы касцёл, перабудавалі зусім нязначна. Галоўная змена – гэта прыбудова да галоўнага ўваходу прытвора, які закрыў сабой гатычны вімперг. Цікава, што на даваенных фатаграфіях прытвора ўжо няма, магчыма яго знеслі ў 1935 году.

Касцёл у Сар'і ў 1900 годзе
Фота – пачатак 20 ст.

Сам храм у Сар’і мае прастакутную форму з шыкоўная 5-граннай апсідай і невялічкімі сакрысціямі па баках. У архітэктуры шмат гатычных і неагатычных элементаў, падобных збудаванняў на тэрыторыі Беларусі дакладна няшмат.

Касцёл у Сар'і

Асаблівы шарм і рамантызм царкве надаюць 5-гранныя контрфорсы з пінаклямі і “зубчатая” аркада.

Касцёл у Сар'і

Успенская царква ў Сар'і, Віцебская вобласць

Абавязкова звярніце ўвагу на складаныя спічастыя вокны – сапраўдны твор мастацтва.

Неагатычная архітэктура Беларусі

Царкву Успення Прасвятой Багародзіцы закрылі яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння, у сценах храма арганізавалі склад мінеральных угнаенняў, а пазней – мясцовы клуб.

старыя фота - Сар'я
Так царква выглядала ў 70-ых, фота з сайта: Глобус Беларусі

У канцы 1980-х гадоў улады заняліся аднаўленнем архітэктурнага помніка і нават вярнулі яго каталікам. Праўда ў іхніх руках касцёл прабыў зусім нядоўга: праз год яго зноўку павярнулі ў праваслаўную царкву. Службы ў храме аднавіліся толькі ў 2009 годзе. Падчас паўторнай рэканструкцыі ўсталявалі новы алтар і помнік святым Пятру і Фяўроніі – заступнікам шлюбу. Акрамя таго перад храмам з’явіўся памятны валун з гербам Лапацінскіх і інфармацыйнай шыльдай.

Магіла Лапацінскіх у Сар'і

Герб Лапацінскіх

Царква ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Знаходзіцца на вуліцы Будаўнічая 5а, ніжэй адзнака на мапе:

У цэнтры аграгарадку Сар’я часткова захаваўся парк Лапацінскіх з экзатычнымі і мясцовымі дрэвамі, а таксама ўязной брамай ад сядзібы.

Брама Лапацінскіх Сар'я

Калі будзеце ў гэтым краі, раю заехаць у Асвею паглядзець на руіны палаца Гільзенаў.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here