Недалёка ад вёскі Міжэрычы, што ў Зэльвенскім раёне, можна паглядзець былы гаспадарчы двор Мештавічы, дзе захавалася старая забудовы і нават частка сядзібнага дому.

Мештавічы сядзіба

Анатоль Федарук у сваёй кнізе “Старинные усадьбы Гродненщины” пазначае, што гэты маёнтак вядомы ажно з 1567 года, як валоданне Скуратаў. Аднак сядзіба, як імаверна і гаспадарчыя будынкі, збудаваны значна пазней – ужо пры Скірмунтах у канцы 19 стагоддзя.

Мештавічы сядзіба

Фальварак Мештавічы вельмі кампактны і зусім невялічкі па памерах, пры гэтым даволі шчыльна забудаваны. Плошча разам з садам каля 6 гектараў. Вызначыць архітэктуру досыць праблематычна, агулам яе можна пазначыць як эклектычную з украпінамі прамысловай (ці нават утылітарнай).

Міжэрычы сядзіба

Да маёнтку цягнулася ясеневая алея, а вакол тэрыторыі была простая агароджа з брамай. На адным з пілонаў дарэчы захавалася дакладная дата будаўніцтва – 1885 год.

Мештавічы маёнтак

Сядзіба месцілася ў самым канцы парка, будынак захаваўся да нашага часу, але ў вельмі дрэнным стане.

Міжэрычы цікавосткі Беларусі

Ён аднапавярховы, выкананы з цэглы, тынкаваны. Візуальна складаецца з двух аб’ёмаў, якія хутчэй за ўсё пабудаваныя ў розныя часы. Уваход вылучаецца цікавым ганкам з неагатычнай разьбой на двух слупах. Шкада, што гэты элемент хутка разбураецца.

Мештавічы сядзіба Скірмунтаў

Таксама захаваліся і два флігеля (афіцыны), яны драўляныя, часткова тынкаваныя. Але асобнай увагі варты двухпавярховы свіран з бакавой тэрасай на вышыні першага паверха і падстрэшкам, упрыгожаным разьбой. Такой прыгажосці неяк не чакаеш у прамысловага будынка.

Міжэрычы сядзіба Скірмантаў

Вядома, што апошнім уладаром у Мештавічах быў Баляслаў Скірмунт. За часам Другой сусветнай вайны ў сядзібе размяшчаўся шпіталь для цяжкапараненых вайскоўцаў. Пасля вайны маёнтак часткова перабудавалі і тутака пачаў працаваць дзіцячы дом-інтэрнат.

Мештавічы цікавосткі Беларусі

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі таксама раю паглядзець досыць незвычайную сядзібу “Жорна” у мястэчку Аляксандраўшчына

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here