Невялічкая вёска Няцеч (па-руску – Нетечь) знаходзіцца ў Лідскім раёне, а галоўная цікавостка тутака – касцёл Святога Міхаіла Арханёла. Мяркуецца, што гісторыя парафіі ў мястэчку пачынаецца ў 1715 годзе, калі Казімір Калушэўскі з жонкай Марыянай Невяроўскай распачалі будаўніцтва храма.

Храм в деревне Нетечь

Што цікава, дакладна невядома ці захаваўся той стары касцёл, ці быў ён цалкам перабудаваны нанава. Як гэта даволі часта бывае ў беларускай гісторыі тут ёсць 2 версіі.

Касцёл Няцеч

Згодна з першай – перад намі той самы стары храм, які наўпрост быў крыху зменены і пераасвечаны пад іншым тытулам (першапачаткова касцёл меў тытул у гонар Пана Езуса). А вось згодна з другой версіяй, касцёл у вёсцы Няцеч збудавалі ў 1837 годзе, па загаду Станіслава Ласковіча.

Касцёл Святога Міхаіла ў вёсцы Няцеч

Нягледзячы на гэтую блытаніну, касцёл усё адное ўражвае сваёй архітэктурай. Так будынак па форме прамавугольны, накрыты двухсхільнай страхой. Увагу прыцягвае фасад, які вылучаецца своеасаблівымі 4 калонамі ці слупамі. Касцёл драўляны, яго можна аднесці да стылю класіцызм.

Костел в деревне Нетечь

Побач з храма ўзвышаецца каменная вежа-званіца ў 3 ярусы, а вакол касцельнай тэрыторыі агароджа з бутавых каменёў. За савецкім часам касцёл у Няцечы не дзейнічаў і стаяў зачыненым. Павернуты вернікам у 90-ыя, тады ж адноўлены.

Званіца Няцеч

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі будзе цікава паглядзець капліцу Святых Яхіма і Ганны ў Агародніках і наведаць шыкоўны храм у Белагрудзе.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here