Вёска Агароднікі знаходзіцца ў Лідскім раёне, а галоўнай цікавосткай тутака лічыцца даволі незвычайны касцёл Святых Яхіма і Ганны, які ў шмат якіх крыніцах інфармацыі згадваецца якая фамільная капліца Салагубаў.

Самі Агароднікі былі часткай багатага маёнтка “Вашкевічы”, дзе зразумела калісьці стаяла сядзіба, ці дакладней казаць, – палац. Сярод вядомых уладароў Агароднікаў трэба адзначыць тых самых Салагубаў, якія распачалі будаўніцтва касцёла ў 1755 годзе, а таксама Ленскіх, якія, як мяркуецца, займаліся перабудовай храма ў сярэдзіне 19 стагоддзя.


Архітэктура ў касцёла сапраўды досыць незвычайная, нейкая сумесь розных кірункаў стылю класіцызм. Усю ўвагу на сябе забірае масіўны порцік на 6 калонах, над якім драўляны франтон і невялічкая вежа.

Дарэчы, той выгляд які мы бачым сёння – гэта рэканструкцыя і вынік аднаўлення будынка ў 90-ыя гады, мінулага стагоддзя. Бо пасля 1975 года, храм у Агародніках стаяў амаль цалкам разбураным.

Аднак пры аднаўленне капліцы, быў згублены вельмі цікавы архітэктурны элемент – антаблемент на галоўным фасадзе (так бы мовіць своеасаблівы карніз). Паглядзіце як гэта выглядала на старым здымку.

За касцёлам стаіць невялічкая прыдарожная каплічка, якую збудавалі дзесьці ў сярэдзіне 19 стагоддзя.


На каталіцкіх могілках можна заўважыць некалькі старых надмагілляў, асабліва цікава выглядае вось гэты чорны абеліск.


Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
Недалёка ад гэтых мясцін можна паглядзець шыкоўны касцёл у Белагрудзе, а таксама наведаць сядзібу ў Тарнове.








