Звычайна, калі мінчане альбо турысты накіроўваюцца ў бок папулярных гарналыжных курортаў, Лагойск часта праязджаюць транзітам. І робяць гэта дарма, бо горад мае глыбокую і цікавую гісторыю. Сёння на высокім пагорку, акурат над маляўнічай ракой Гайна, вандроўнікаў сустракае прыгожы касцёл Святога Казіміра. Храм сучасны, аднак ён таксама і своеасаблівы напамін аб страчанай спадчыне Лагойска.

Але каб зразумець каштоўнасць гэтага аб’екта, трэба крыху павярнуцца ў пачатак 19 стагоддзя. У той час, Лагойск быў адной з галоўных рэзідэнцыяй знакамітага роду Тышкевічаў. Менавіта на іхнія сродкі ў 1793 годзе на гэтым самым пагорку быў узведзены велічны мураваны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра (храм на фота ніжэй).

Той касцёл – гэта быў сапраўдны архітэктурны шэдэўр у стылі класіцызму. Галоўны фасад упрыгожваў магутны порцік з шасцю калонамі, а на вяршыні будынка ўзвышалася прыгожая гадзіннікавая вежа.

Храм выконваў таксама ролю фамільнай капліца-пахавальні роду Тышкевічаў. Аднак лёс гэтага архітэктурнага помніка склаўся трагічна. У 30-ыя гады, мінулага стагоддзя, касцёл прымусова зачынілі, а ў 1950-х гадах падарвалі і з часам разабралі па цаглінцы.

Пры гэтым гісторыя не скончваецца, бо касцёл чакала і новае адраджэнне на старых падмурках. Каталіцкае жыццё вярнулася на гэты пагорак толькі пасля распаду СССР. Спачатку вернікі маліліся ў звычайнай драўлянай хаце, але ў канцы 90-ых гадоў пачалося будаўніцтва новага храма.

У 1999 годзе касцёл Святога Казіміра быў урачыста асвечаны. Сучасны будынак вырашаны ў лаканічных формах неагатычнай архітэктуры, збудаваны з цэглы і вылучаецца тонкай вежай са шпілем, якую відаць амаль з любой кропкі горада.

Новы касцёл наўмысна пабудавалі так, каб ён часткова паўтараў месцазнаходжанне свайго разбуранага папярэдніка. На тэрыторыі каля храма ўсталяваны прыгожы памятны крыж, які нагадвае пра знішчаную святыню і род Тышкевічаў.


Ніжэй кропка з адзнакай касцёла на мапе:
Таксама прапаную невялічкае агляднае відэа, у фармаце: “Што паглядзець у горадзе Лагойск?”.
View this post on Instagram









