Мястэчка Іказнь, што ў Браслаўскім раёне, досыць старое і цікавае, згадваецца ў пісьмовых звестках яшчэ ў 15 стагоддзі. Тады, пры Сапегах, тутака збудавалі першы драўляны касцёл, – гэта адбылося ў 1593 годзе, канешне той храм да нашых дзён не захаваўся, але ягоны так бы мовіць продак – можна паглядзець і сёння. Шлях да каменнага будынка быў доўгі, бо драўляныя касцёлы перабудоўваліся, гарэлі і руйнаваліся, пакуль у 1906 годзе не пачалося будаўніцтва велічнага касцёла Божага Цела.

Будаўніцтва цягнулася амаль 6 год, затое па выніку атрымаўся дужа цікавы будынак. Іказненскі касцёл – гэта рэдкі для Беларусі прыклад неараманскага стылю архітэктуры.

Сам храм двухвежавы, выкананы з чырвонай цэглы і вялікіх бутавых каменёў. Звонку касцёл аздоблены рознымі праёмамі і нішамі, якія разам з вялікай колькасцю акенцаў ствараюць файную агульную карціну.

У храма сіметрычныя сакрысціі, сцены ўзмоцненыя ступеньчатымі контрфорсамі, будынак завяршаецца паўкруглай апсідай.


На касцельнай тэрыторыі можна адшукаць валун у гонар святара Міхалу Буклярэвічу і ягонай сястры Эміліі, якія прыклалі руку да будаўніцтва гэтага храма ў Іказні. У 1948 годзе касцёл Божага Цела закрылі, а будынак прыстасавалі пад сельскагаспадарчыя патрэбы, зрабілі тутака склад для зерня. Ёсць і даволі сумная згадка, як у 80-ыя гады, нейкі злачынец пранік у храм і скраў з алтара абраз, які і да гэтага часу не атрымліваецца адшукаць і павярнуць.


Як ужо згадваў, Іказнь належала Сапегам, пры якіх тут апроч каталіцкай парафіі быў збудаваны сапраўдны замак, які месціўся на востраве. На жаль, Іказненскі замак быў разбураны ў першай палове 18 стагоддзя і болей не аднаўляўся. Ніжэй відарыс, якія зроблены на падставе мастацкай рэканструкцыі Татарнікава, на матэрыялаў гісторыкаў Ткачова і Волкава, неяк так магла выглядаць гэтая крэпасць пры Сапегах.

Ніжэй кропка з месцам дзе стаіць касцёл:
У гэтым краі раю таксама заехаць у вёску Слабодка, дзе можна паглядзець шыкоўны роспіс касцёла Божага Провіду. Яшчэ адзін цікавы напрамак – старадаўняе мястэчка Друя.








