Лужкі – гэта даволі старажытнае мястэчка, бо першыя пісьмовыя згадкі пра яго адносяцца яшчэ да першай паловы 16 стагоддзя, – тады ўладанні роду Сапегаў. А вось з 18 ст., Лужкі ўжо пераходзяць да Валяр’яна з роду Жабаў, пры якім дарэчы быў заснаваны кляштар піяраў. Манахі гэтага ордэна таксама мелі свае калегіумы ў Полацку, Шчучыне і Лідзе. Дзякуючы манахам-піярам і грашовай падтрымкі Валяр’яна, у 1744 годзе пачынаюцца работы па будаўніцтве незвычайнага касцёла Святога Міхала Арханёла, які можна паглядзець і сёння.

Касцёл у Лужках

Касцёлы Беларусі з апісаннем і фота
2022 год

Будоўля храма цягнулася бадай што больш за 10 год і была скончана толькі ў 1756 годзе.

Касцёл Лужкі старое фота
Старая паштоўка, 1915 год

Касцёл у аграгарадку Лужкі

Кляштар піяраў у Лужках быў прымусова зачынены пасля паразы паўстання 1830 года. У 1843 годзе храм перарабілі ў праваслаўную царкву (на тэрыторыі Беларусі касцёлы актыўна пераводзілі ў праваслаўныя цэрквы пасля паўстання 1863 года).

мястэчка Лужкі
2026 год

Прыгожыя касцёлы Беларусі

Па сваёй архітэктуры, Міхайлаўскі касцёл – гэта ўнікальны помнік не толькі для Віцебскай вобласці і рэгіёна, але і ўсёй краіны. Бо па-першае храм яркі прыклад віленскага барока, а па-другое – адзіны прыклад касцёла, чые вежы размешчаны не ў адной плоскасці, а павернуты па дыяганалі. *Ёсць даволі падобны касцёл у Слоніме, але там усё ж такі іншае выкананне фасада.

Незвычайны выгнуты касцёл у Беларусі

Касцёл Святога Міхала Арханёла Лужкі

Самі вежы чатырох’ярусныя, дзе ўсе ярусы маюць розныя памеры і рознае дэкаратыўнае афармленне.

Цікавосткі ў Віцебскай вобласці

Касцёл Лужкі

Звонку, касцёл у Лужках здаецца вялізарным, але трапляючы ўнутр дзівішся ягоным даволі кампактным памерам. Храм аднанефны, з выцягнутай паўкруглай апсідай, завершаны двума невялічкімі сакрысціямі.

Што паглядзець у Беларусі?

Касцёл Святога Міхала Арханёла Лужкі

У храме захаваўся шыкоўны роспіс і арнаментныя элементы, прама над уваходам знаходзяцца хоры. Яшчэ адна архітэктурная асаблівасць Лужкоўскага касцёла – гэта амаль поўная адсутнасць нартэкса (прытвора, тамбура).

Касцёл у Лужках фота ўнутры

Незвычайны касцёл у мястэчку Лужкі

Пасля Другой сусветнай вайны былы касцёл піяраў зачынілі, а ў ягоных сценах арганізавалі склад мінеральных угнаенняў. Па расказах мясцовых з касцёла вывезлі іконы і статуі, якія зараз знаходзяцца ў Полацкім музеі. Вернікам храм вярнулі ў 1988 годзе, прыкладна ў той жа час гэтая славутасць атрымала статус помніка архітэктуры.

Лужкі Віцебская вобласць

Гэты ўнікальны касцёл месціцца крыху паводдаль ад цэнтра аграгарадка Лужкі, але з’яўляецца дамінантай і добра бачны здалёк. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Лужках можна яшчэ паглядзець царкву Раства Багародзіцы і руіны сінагогі. Недалёка знаходзіцца масіўны неагатычны касцёл у вёсцы Мнюта-2 і таксама адзіная пячора Беларусі.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here