Убачыць у Беларусі “піраміду” – ну неяк не чакаеш, але такі ўнікальны аб’ект у нас ёсць, знаходзіцца ў Маліноўшчыне (Маладзечанскі раён). За дзіўнай формай піраміды хаваецца гісторыя маёнтка Свентаржэцкіх, якія і збудавалі гэтую капліцу, як фамільную пахавальню.

Капліца Малінаўшчына
2026 год

Доўгі час Маліноўшчына была часткай вялікага маёнтка Лебедзева, які ў свой час належаў князям Гальшанскім, апасля – Радзівілам. Свентаржэцкія набылі Маліноўшчыну ў апошніх прыкладна ў 1702 годзе, а з часам і значна павялічылі свае землі.

Адзначыць у гісторыі трэба Міхала Свентаржэцкага які правёў у фамільным маёнтку так бы мовіць індустрыялізацыю. Ён пабудаваў тутака вінакурню, крухмальны завод, паравы млын і дрожджавы завод.

Маліноўшчына, старое фота
Гаспадарка, старое фота. Пачатак 20 ст.

Гэты поспех і развіццё падтрымлівалі і наступныя прадстаўнікі роду. У нейкі момант тут нават існаваў цэлы запаведнік з рэдкімі дрэвамі і жывёламі. А вось наконт даты будаўніцтва капліцы-піраміды спрэчкі ідуць дасюль.

Піраміда Беларусь
2019 год

Так паводле “падання”, яна была пабудавана паміж 1820 і 1825 гадамі італьянскімі архітэктарамі, якія прыбылі ў Віленскі край з войскам Напалеона. Аднак ёсць другія звесткі, што капліцу ўзвялі з цэглы ў 1838 годзе, а па іншых дадзеных, яе будаўніцтва пачалося толькі ў другой палове 19 стагоддзі, – у 1898 годзе. Вось такія блытаніна.

Піраміда Свентаржэцкіх

Капліца пахавальня Малінаўшчына

Капліца мае форму высокай чатырохграннай піраміды, якая накрыта невялічкім вальмавым дахам і ўвянчана чыгунным крыжам.

Піраміда Свентаржэцкіх Маліноўшчына

Архітэктурны стыль пабудовы можна агулам аднесці да эклектыкі, але тут таксама прысутнічаюць архітэктурныя элементы класікі і готыкі.

Капліца піраміда Маліноўшчына

У крыпце гэтай капліцы былі пахаваны больш за 20 членаў сям’і Свентаржэцкіх. Усе пакаленні спадчыннікаў маёнтка Маліноўшчына з вялікай асцярожнасцю і павагай дбалі за памяццю продкаў.

Маліноўшчына піраміда

Сядзіба Свентаржэцкіх, якая стаяла ў Маліноўшчыне да 1939 года, датуецца пачаткам 19 стагоддзя. Гэта быў драўляны будынак, узведзены на высокім падмурку з прамавугольным планам у цэнтры ягонага фасада знаходзіўся традыцыйны ганак з двума парамі калон, якія падтрымлівалі трохвугольны франтон. На жаль, падчас Другой сусветнай вайны сядзібны дом быў разбураны і з часам цалкам знесены.

Сядзіба Малінаўшчына
Неяк так выглядала сядзіба Свентаржэцкіх у Маліноўшчыне

Сёння ад былога маёнтка захаваўся парк, некаторыя гаспадарчыя пабудовы і абеліск.

Абеліск Свентаржэцкага ў Малінаўшчыне

Дарэчы, гэты абеліск быў усталяваны ў 1912 годзе над магілай Міхала Свентаржэцкага. Спачатку ён быў пахаваны, згодна з ягоным тэстамэнтам, у лесе на ўгоддзях маёнтка Высокаўшчызна. Аднак, калі той маёнтак быў прададзена, яго сыны перанеслі прах бацькі ў Маліноўшчыну.

Міхаіл Свентаржэцкі

Цяпер абеліск месціцца за ракой і да яго крыху складна падысці.

Абеліск Малінаўшчына

Яшчэ адна цікавостка Малінаўшчыны з часоў Свентаржэцкіх былая, так званая, “кухня” – вялікі прамавугольны будынак з тоўстымі цаглянымі сценамі. Па сутнасці гэта – флігель, ці афіцына.

Флігель Маліноўшчына
2019 год

Гэты будынак дакладна вылучаецца сваімі вострымі  аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Гарышчы флігеля, пасля мадэрнізацыі маёнтка, выкарыстоўвалі як пральню і кухарскія памяшканні.

Маліноўшчына флігель
2026 год

Апошнім уладаром Маліноўшчыны быў Зігмунд Свентаржэцкі, які пасля Першай сусветнай вайны спрабаваў аднавіць увесь маёнтак да было стану, але набліжалася новая вайна і нацыяналізацыя, якія і паклалі канец сядзібе Свентаржэцкіх.

Дзе была сядзіба Свентаржэцкіх Маліноўшчына

Капліца ў Маліноўшчыне з’яўляецца помнікам сядзібна-паркавага мастацтва, але на жаль, размяшчаецца на тэрыторыі дзейнага прадпрыемства “Аквадзіў”, – як разумееце, уваход на тэрыторыю абмежавана.

Цікавосткі Беларусі Малінаўшчына

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі Беларусі на мапе:

Падобная капліца, ёсць і ў мястэчку Узда. У гэтым краі раю таксама заехаць у Беніцу паглядзець на шыкоўны касцёл.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here