Сапраўдны шэдэўр савецкага мадэрнізму знаходзіцца на тарцовай сцяне жылога дома №114 па праспекце Ракасоўскага – гэта гарэльеф “Будаўнікам Серабранкі”, які ў народзе меў вусцішную назву – “Пяць павешаных”. Сам мінскі мікрараён Серабранка праектаваўся ў 1970-ых гадах як маштабны “горад у горадзе”. Таму нароўні з развітой інфраструктурай, праекціроўшчыкі закладвалі ў аблічча раёна важныя мастацкія дамінанты і элементы. Адным з самых вядомых манументальных элементаў Серабранкі як раз і стаў гэты вялікі бетонны гарэльеф.

Гэтая скульптурная кампазіцыя не проста ўпрыгожванне раёне, а сапраўдны напамін эпохі савецкага мадэрнізму. Як зразумела з назвы, аб’ект зрабілі як помнік тым, хто ўзводзіў гэты раён. На гарэльефе месцяцца пяць фігур, яны крыху вуглаватыя і масіўныя, нібы вырастаюць прама з панэльнай сцяны. Гэтая праца дакладна выканана ў лепшых традыцыях “суровага стылю” манументальнага мастацтва СССР.
А адкуль такая назва “Пяць павешаных”? Савецкая архітэктура спальных раёнаў часта нараджала ў мясцовых жыхароў даволі спецыфічны гумар. Гарэльеф на Ракасоўскага, 114 не стаў выключэннем. Так жыхары Серабранкі ахрысцілі скульптурную групу змрочнай, але трапнай мянушкай – “Пяць павешаных”. Прычына такой іроніі крыецца выключна ў візуальным успрыманні: цяжкія бетонныя постаці рабочых замацаваныя высока на роўнай шэрай сцяне панэльнага дома без якога-небудзь пастамента. Здалёк здаецца, нібы яны завіслі ў паветры. Нягледзячы на вусцішную назву, мінчане ставяцца да гэтага помніка з вялікай цеплынёй і як да неад’емнай часткі гісторыі свайго раёна.

У савецкія гады гэты доўгі дом каля скрыжавання з Безымянным завулкам (сёння – прыпынак “Лазурыт”) выконваў найважнейшую грамадскую функцыю для ўсяго мікрараёна Серабранка-9. Першы паверх будынка быў цалкам аддадзены пад гандаль і паслугі. Тут размяшчаліся знакавыя для мясцовых жыхароў месцы: кафэ-бар “Купалінка” (працаваў з 1976 года). Дарэчы, сцены кафэ ўпрыгожвалі дэкаратыўныя керамічныя пано і нацюрморты (на жаль, цяпер страчаныя). Крама “Канцтавары”, унутры якой знаходзілася прыгожае керамічнае пано “Падарожжа” мастачкі Рачкоўскай. А таксама магазін “Філатэлія” і папулярная кніжная крама №42. Як разумееце, тарэц са скульптурай будаўнікоў служыў яркім маяком раёна, які запрашаў жыхароў у гэты ажыўлены гандлёвы пасаж. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
А вы ведалі дзе ў Мінску самая кароткая вуліца?










