Калі вы думаеце, што добра ведаеце Мінск, то вось вам цікавы факт для наступнай прагулкі. У горадзе ёсць вуліца, якую можна цалкам прайсці хутчэй, чым даглядзець кароткі ролік у інстаграме (ці тут ён ёсць ніжэй). Знаёмцеся – вуліца Бібліятэчная, самая кароткая ў Мінску.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Што ў гэтай вуліцы такога адметнага, акрамя памеру?

Глядзіце самі: тут усяго толькі адзін будынак, плюс вельмі дзіўная нумарацыя.

Вуліца Бібліатэчная Мінск

Логіка мінскіх адрасоў часам здзіўляе, так адзіны дом на Бібліятэчнай чамусьці мае нумар 49. Куды зніклі астатнія 48 дамкоў – загадка гісторыі.

Самая кароткая вуліца Мінска

Ніякіх кніг на Біблятэчнай няма. Нягледзячы на прыгожую назву, ніводнай бібліятэкі ці чытальнай залы вы тут не знойдзеце. У адзіным будынку месціцца звычайны офіс.

Самая короткая улица Минска - Библиотечная

Ніжэй на мапе паказана дакладнае месцазнаходжанне гэтага гарадскога артэфакта:

Калі будзеце гуляць у гэтым раёне, зазірніце сюды па фота і атмасферу старога Мінска. Дарэчы, літаральна праз плот ад яе знаходзіцца яшчэ адна “вуліца-малышка” – Арктычная, дзе таксама стаіць усяго адзін дамок.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here