Вёска Парыж, што ў Пастаўскім раёне, і яе ўласная “Эйфелева” вежа – гэта абсалютны топ для ўсіх, хто любіць адчуваць кароткатэрміновы кагнітыўны дысананс, ну і рабіць крутыя фота для сацсетак.

Калі вы ўсё яшчэ думаеце, што для фота на фоне Эйфелевай вежы беларусам патрэбны шэнген, візавыя чэргі і квіток на самалёт, то ў мяне для вас шыкоўная навіна. Дастаткова проста прыехаць у Віцебскую вобласць. Менавіта тут, у Пастаўскім раёне, знаходзіцца аграгарадок з верагодна самай рамантычнай назвай – Парыж. І так, тут ёсць свая ўласная, цалкам рэальная (але маленькая) “Эйфелева” вежа.

А вось гісторыя назвы вёскі ахутана легендамі. Ёсць самая папулярная плётка, якая звязана з вайной 1812 года. Кажуць, што французскі імператар Напалеон Банапарт, праязджаючы праз гэтыя мясціны, зірнуў на маляўнічыя краявіды і рамантычна ўсклікнуў: “О, ды гэта ж чысты Парыж!”. Так назва і прыжылася. Праўда, за савецкім часам мясцовыя ўлады палічылі такое імя занадта буржуазным і перайменавалі вёску ў празаічнае “Навасёлкі”. Аднак гістарычная справядлівасць перамагла, і ў 2006 годзе Парыжу афіцыйна вярнулі яго гучнае французскае імя.

Сама “Эйфелева” вежа з’явілася тутака ў 2008 годзе, а ініцыятарам яе стварэння выступіў мясцовы ксёндз Юозас Булька (ягоная прозвішча вы маглі чуць, калі наведвалі касцёл у Мосары). Будынак задумваўся не проста як арт-аб’ект для турыстаў, а як вельмі незвычайная хрысціянская званіца. Канструкцыя вежы сапраўды паўтарае знакаміты парыжскі арыгінал Гюстава Эйфеля, але мае свае лакальныя фішкі. Так напрыклад замест шпіля, беларускую вежу вянчае масіўны каталіцкі крыж. А на сярэдняй платформе ўсталявана фігура Маці Божай. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
Калі вы ўжо прыехалі ў гэты край, абавязкова зазірніце ў суседнія Камаі, каб паглядзець унікальны абарончы касцёл-крэпасць ці ў мястэчка Лучай, дзе касцёл з шыкоўным роспісам.










