Трактарны пасёлак у Мінску – гэта сапраўдны запаведнік пасляваеннай архітэктуры, а арт-аб’ект “Дзяўчынка на самакаце” можна лічыць адным з найстарэйшых жанравых паркавых скульптур у горадзе. Месціцца помнік на вуліцы Стаханаўскай больш за 70 гадоў і з’яўляецца сапраўдным маніфестам пасляваеннага дзяцінства. Аднак на працягу ўсяго гэтага часу паўставала пытанне: усё ж такі гэта хлопчык ці дзяўчынка?

Дзяўчынка на самакаце

Чаму столькі спрэчак? Тут усё досыць проста, трэба толькі паглядзець на скульптуру. Фігура апранутая ў кароткія штонікі, а валасы падстрыжаныя так, што не даюць аніякай падказкі. Магчыма, менавіта таму палова экскурсаводаў і мясцовых жыхароў упэўнена сцвярджаюць, што гэта хлопчык. Як бы там ні было, афіцыйна на гарадскіх мапах і ў краязнаўчых нататках зафіксавалася менавіта назва “Девочка на самокате”. Для пачатку 1950-х гадоў самакат, дарэчы, быў прыкметай вельмі “крутога” і прасунутага дзіцяці!

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Мясцовыя жыхары і камунальныя службы ставяцца да скульптуры з пяшчотай – перыядычна падфарбоўваюць, таму яна кожны раз трохі змяняе сваё адценне, ператвараючыся то ў беласнежнага анёлка, то ў шэрага гарадскога жыхара.

мінск у фільме Гамункулус
1988, кадр з фільма “Гамункулус”

Калі будзеце вывучаць гэты двор, зазірніце і ў суседні (каля дома №35). Там можна знайсці яшчэ адзін арт-аб’ект той жа эпохі – двух мядзведзяў, якія калісьці трымалі бочачку з мёдам пасярод фантана. Вось такі лакальны мінскі Дыснейлэнд сярэдзіны мінулага стагоддзя. Абавязкова зазірніце на Трактарны пасёлак пакуль ён захоўвае сваю непаўторную магію, ніжэй лакацыя з дакладнай адзнакай двара на мапе:

Паглядзіце таксама як Мінск выглядаў у фільме 1989 года “Пад небам блакітным…”.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here