Калі ехаць па праспекце Дзяржынскага ў бок МКАД, у раёне станцыі метро “Пятроўшчына” (на рагу з вуліцай Алібегава) можна ўбачыць досыць звычайны на першы позірк 9-павярховы цагляны дом. Ён быў пабудаваны дзяржаўным забудоўшчыкам “Мінскбуд” яшчэ ў 2011 годзе. Аднак калі ўважліва прыглядзецца да дэкаратыўных элементаў, можна знайсці дужа цікавую асаблівасць. Так на фасадзе дома па праспекце Дзяржынскага 78, размешчаны гербы некаторых беларускіх гарадоў.

Такая аздоба безумоўна выглядае файна і радуе вока. Аднак калі шчыра, убачыць падобнае неяк не чакаеш, бо архітэктура будынка дакладна не падрыхтоўвае да такіх дэкаратыўных элементаў.

Гербоў некалькі і іх выбар таксама крыху дзіўнаваты. Ёсць Мінск і буйныя гарады: Магілёў, Брэст, Гомель, Гродна, Віцебск, а яшчэ Светлагорск. Магчыма кампанія, якая будавала нейкім чынам звязана з гэтым горадам.


Усе гербы акуратна ўпісаны ў адмысловыя васьмікутныя нішы на галоўным фасадзе дома па праспекце Дзяржынскага, 78. Што цікава, магчыма планавалася гербы размяшчаць і на дваровым фасадзе, там нішы таксама прысутнічаюць.


Аднак і суседнія дамы маюць падобную разынку, так на будынку па праспекце Дзяржынскага 80 ёсць крыху беларускіх славутасцяў.

На выявах можна ўбачыць Дабравешчанскую царкву, што знаходзіцца ў Віцебску, а таксама галоўны праваслаўны храм Магілёва, касцёл Святога Ксаверыя ў Гродне, сабор у Гомелі і некаторыя іншыя значныя аб’екты Беларусі.


Ніжэй кропка з адзнака гэтай мінскай цікавосткі на мапе:
Чытайце таксама пра гарэльеф “Будаўнікам Серабранкі” на Ракасоўскага №114.










