На маю думку, адзін з самых нетыповых і дзіўных чыгуначных вакзалаў Беларусі знаходзіцца ў Бігосава, што ў Верхнядзвінскім раёне. Будынак, што можна паглядзець у гэтым мястэчку, менш за ўсё нагадвае звычайную вясковую станцыю, а хутчэй падобны да сапраўднага замак у мініяцюры.

Бігосава

Цікавосткі Беларусі Бігосава

Гэты мураваны будынак з’явіўся тут у так званы міжваенны перыяд – яго будавалі з 1924 па 1926 год. У той час станцыя на лініі Полацк-Даўгаўпілс мела стратэгічнае значэнне, бо знаходзілася ў некалі прыгранічным раёне Савецкага Саюза.

Бігосава старое фота
Стары здымак, да 1920 года, афарбаваны пры дапамозе ШІ

Вакзал Бігосава

Цалкам імаверна, што менавіта праз блізкасць мяжы архітэктары вырашылі адысці ад звыклых стандартаў і пабудавалі вакзал у стылі мадэрн, але з вельмі выразнымі элементамі абарончага дойлідства.

Чыгуначны вакзал у Бігосава

Станцыя Бігосава

Вакзал добра захаваўся і да гэтага часу выконвае свае прамыя функцыі. Калі будзеце стаяць на пероне, звярніце ўвагу на геаметрыю вокнаў і агульную сіметрыю будынка, выглядае дужа крута, а гэта ўсё ж такі складаны час, – першая палова 20 стагоддзя, дакладна вельмі смелая архітэктура.

Необычные достопримечательности Беларуси

Бігосава

Ніжэй кропка з адзнакай вакзала ў Бігосава на мапе:

У гэтым краі будзе цікава заехаць у Росіцу, каб паглядзець шыкоўны неараманскі касцёл і рэшткі старой царквы.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here