Ёсць у Беларусі тузін-другі праваслаўных храмаў, якія сапраўды могуць здзівіць сваёй архітэктурай. На маю думку, такая царква як раз знаходзіцца ў Дубна, што ў Мастоўскім раёне.

Царква ў мястэчку Дубна

Так Свята-Мікалаеўскую царкву ў Дубне збудавалі яшчэ ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Мяркуецца, што будынак пачалі ўзводзіць у 1844 годзе, а скончылі работы ў 50-ыя гады. Але вось што цікава, захаваўся факт, што гэты храм рэканструяваны ўжо ў 1864 годзе, ці не занадта хутка? Хто ведае, можа ў 1864 годзе была збудавана цалкам новая царква?

Дубна, Беларусь

Але ж як бы там не было ў гісторыі, сёння гэты храм безумоўна галоўная цікавостка ў мястэчку Дубна.

Мястэчка Дубна

Кажуць, што гэты храм можа ўмясціць да некалькі тысяч вернікаў, а агульная ўнутранае прастора складае каля 700 метраў2. Па сваёй архітэктуры царква адпавядае рэтраспектыўна-рускаму стылю, які быў папулярны за тым часам. Аднак пытанне з незвычайным вонкавым выглядам будынка застаецца, – бо чаму такая форма і памеры? Як заўсёды ёсць некалькі варыянтаў. Па чутках, архітэктурны праект гэтага храма распрацавалі для горада Дубна, што ў Ровенскай вобласці, ва Украіне. Але адбылася памылка і будаваць велічную царкву пачалі ў беларускім Дубна. Ці магло так быць? А чаму і не. Ёсць і іншы варыянт, што ніякіх памылак няма, а будавалі храм такіх памераў з той нагоды, што ў Дубна планавалася стварыць розныя навучальныя прыхадскія вучылішча.

Церковь в Дубно

Царква Дубна

Таксама, досыць цікавы факт што гэтая царква не закрывалася нават у складаныя гістарычныя часы і заставалася дзейнай.

Цэрквы Беларусі на фота 90-ых
Здымак 1992 года, афарбаваны пры дапамозе ШІ

Свята-Мікалаеўская царква Дубна

Ніжэй кропка з адзнакай гэтага храма на мапе:

У гэтым краі раю заехаць у мястэчка Лунна і касцёла ў вёсцы Ражанка.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here