Беражное – гэта даволі буйны аграгарадок у Столінскім раёне, Брэсцкай вобласці. Калісьці даўно, гэтыя землі былі цесна звязаны з прозвішчам Алешаў у якіх тутака і ў суседнім Новаберажным былі сядзібы. Са славутасцяў у вёсцы Беражное можна паглядзець драўляную царкву Святой Параскевы Пятніцы канца 19 стагоддзі.

Храм датуецца 1884 годам, быў пабудаваны на падмурку царквы-папярэдніка. Па сваёй архітэктуры адносіцца да яркіх прыкладаў Палескай школы драўлянага народнага дойлідства.


У пачатку 20 стагоддзя да асноўнага аб’ёму будынка была прыбудавана высокая двух’ярусная вежа-званіца.

Царква ў Беражным знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка, каля трасы Р88, якая цягнецца да Століна, ніжэй адзнака з кропкай на мапе:
Калі будзеце ў гэтым краі раю таксама наведаць старадаўнюю царкву ў Давыд-Гарадку.










