Болтуп – гэта невялікая вёска ў Ашмянскім раёне, дзе калісьці ў мінулым стаяла багатая сядзіба Снядэцкіх. Сёння, пры тыя часы нагадвае толькі рэшткі гаспадарчых пабудоў і руіны, якія як мяркуецца, – падмуркі таго сядзібнага дома.

Болтуп у 1806 годзе, ці крыху пазней – у 1813 годзе, набыў прафесар Андрэй Снядэцкі. Так цікава склалася, што старая сядзіба, якую збудавалі яшчэ папярэднія ўладары – згарэла, і на ейным месцы, магчыма нават на старых падмурках, у 1840 Юзаф Снядэцкі будуе новым дом з выкарыстаннем у архітэктуры матываў стылю рамантызм. Менавіта гэтую сядзібу мы можам убачыць на малюнку Напалеона Орды.

Будынак меў даволі складаную планіроўку і складаўся з невялікага аднапавярховага корпуса і буйнейшага двухпавярховага аб’ёму.

Напачатку 20 стагоддзя, Болтуп пераходзіць да Аскеркаў. Ёсць думкі, што Аскеркі на падмурку дома Снядэцкіх, пабудавалі новы дом з выкарыстаннем цэглы і бутавых каменёў.

Рэшткі будынка, ад якога захаваліся сцены, мясцовыя жыхары як раз называюць “палацам Аскеркаў”.

Прадстаўнікі роду Аскеркаў валодалі мястэчкам Болтуп ажно да 1939 года, затым маёнтак быў нацыяналізаваны. А вось калі быў зруйнаваны і пры якіх абставінах – ужо застаецца таямніцай. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
У суседніх Гародніках можна паглядзець драўляную капліцу і даволі незвычайны помнік на магіле Анджэя Снядэцкага, былога гаспадара маёнтка Болтуп.










