Бельгія, як і многія іншыя еўрапейскія краіны, актыўна ўкладвала і ўкладвае сродкі ў развіццё чыгуначнага транспарту. Сёння цягнікі ў Бельгіі - выдатны спосаб для турыстаў паглядзець больш гарадоў без стрэсу ад пералётаў. Пры жаданні на цягніку лёгка можна наведаць і ў суседнія краіны: Галандыю, Нямеччыну, Люксембург і Францыю. У гэтым артыкуле раскажу свой вопыт паездкі з Антвэрпэну ў Гент. Калі вас зацікавіць любы іншы маршрут па Бельгіі, то паверце, прынцып дзеяння будзе падобным.

Бельгійскія цягнікі
Бельгійскія рэгіянальныя цягнікі на вакзале Антвэрпэна

 Купіць квіток на бельгійскія цягнікі можна 3 асноўнымі спосабамі:

1) Анлайн праз розныя сайты.

2) У касах чыгуначных вакзалаў.

3) У спецыяльных аўтаматах (звычайна яны ўстаноўлены па ўсім чыгуначным вакзале).

І вось на этапе пакупкі з'яўляюцца нюансы. Па-першае ў касы пускаюць неахвотна і супрацоўнікі імкнуцца вас перанакіраваць у тыя самыя аўтаматы. З аднаго боку зручна - нас падштурхоўваюць да аўтаматызацыі працэсаў (працуюць аўтаматы даволі проста, інтэрфейс інтуітыўна зразумелы), з другога ёсць асноўная праблема - разлік у аўтаматах даступны толькі карткай, або манетамі.

Аўтаматы для пакупкі білетаў на цягнік Бельгія
Так выглядае аўтамат для пакупкі квіткоў на цягнік у Бельгіі

Калі вы аддаеце перавагу разлічвацца ў іншых краінах наяўнымі, то Бельгія ў гэтым плане боль. Краіна паўсюдна адмаўляецца ад кэша. Таму аўтаматаў якія прымаюць гатоўку няма зусім, а тыя што прымаюць манеты ўсталявана няшмат. Размяняць купюры можна ў іншых спецыяльных аўтаматах, але ўлічвайце, што да размену прымаюцца толькі намінал 5, 10 і 20 еўра.

Аўтамат для размены валюты ў Бельгіі
Так выглядае аўтамат для размены купюр на манеты на вакзале Антвэрпана.

І зноў жа, такіх аўтаматаў няшмат. Напрыклад на ўвесь вялікі вакзал Антэверпена знайшоў толькі 2 з якіх працаваў адзіны.

* Тут мая невялічкая вам рада - абавязкова бярыце з сабой купюры невялікага наміналу і завядзіце картку для разлікаў у еўра.

Квіткі на рэгіянальныя бельгійскія цягнікі набываюцца з адкрытым часам на дзень. Гэта значыць, калі ў вас квіток на пэўную дату, то можна ехаць на любым цягніку па набытым маршруце, на любым вольным месцы.

Як купіць білет на цягнік з Антвэрпана ў Гент
Так выглядае стандартны білет на цягнік 2 класа

Адзінае - улічвайце клас. Цягнікі ў асноўным маюць 2 класы вагонаў, абазначаны лічбамі, кантралёры правяраюць наяўнасць квіткоў і правільнасць вагона.

Купля білета на цягнік у Бельгіі
Працэс пакупкі білета праз тэрмінал

У астатнім паездкі ў Бельгійскіх цягніках падобныя да паездак у іншых еўрапейскіх цягніках.

Карысныя парады

1) Купляйце квіткі загадзя - кошт будзе танней.

2) Калі едзеце ў аэрапорт, то лепш не чакаць апошняга цягніка, часта бываюць затрымкі і адмены.

3) Не выкідайце квіток, нават калі прайшоў кантралёр. Напрыклад, у аэрапорце Бруселя квіток патрэбны, каб выйсці са станцыі.

4) Не варта ездзіць "зайцам", у Бельгіі могуць адразу выпісаць вялікі штраф.

5) Цягнікі вельмі папулярны ў гэтай краіне, таму вольных месцаў на перасадачных станцыях можа і не быць. Па магчымасці спрабуйце адпраўляцца з цэнтральных гарадскіх вакзалаў, асабліва гэта будзе актуальна, калі едзеце з багажом.

Чым адрозніваюцца цягнікі ў Бельгіі?

Ніжэй кропка з размяшчэннем ЖД вакзала ў Антвэрпэне (Antwerpen-Centraal), міма сапраўды не пройдзеце. Вакзал у гэтым горадзе - адна з цэнтральных славутасцяў.

Паглядзіце варыянт нядрэннага сеткавага гатэля Ibis Antwerpen, а таксама водгук пра хост у Getaway studios Gent.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары