Абу Дабі - гэта горад які не такі багаты на гістарычныя славутасці, таму турысты ў асноўным аддаюць перавагу культурным і забаўляльным, да прыкладу галоўнаму музею сталіцы ААЭ - Луўру (Луўр Абу-Дабі). Размяшчаецца музей у навым раёне горада які сёння актыўна будуецца і завецца дарэчы культурны, - знаходзіцца на рукатворным востраве Саадыят.

Луўр Абу-Дабі

Хоць сам раён яшчэ на этапе актыўнай будоўлі, будынак музея цалкам скончаны, і варта прызнаць - гэта сапраўды архітэктурны шэдэўр, на які цікава паглядзець нават звонку.

Незвычайны музей у Абу Дабі

Праект музея пачалі рэалізоўваць у далёкім 2009 годзе, неаднаразова адкладаючы яго адкрыццё. Для ўсіх жадаючых, арабскі Луўр расхінуў дзверы ў 2017 годзе. Сам музей складаецца з вялікай сталай экспазіцыі, у якую ўваходзяць 12 залаў на розныя тэмы: ад першых паселішчаў людзей і да сучаснага мастацтва.

Абу Дабі славутасці

Карціны ў музеі Абу Дабі

Таксама Луўр у Абу Дабі прапануе часовыя выставы, на момант майго наведвання – гэта калекцыя біблій з усяго свету, а таксама гісторыя і зараджэнні пісьменства.

Экспанаты ў Луўры Абу Дабі

Асаблівае задавальненне - гэта прагуляцца па тэрыторыі комплексу, якая сама па сабе музейны экспанат. Тут і архітэктурныя формы, складанае натуральнае асвятленне, зоны адпачынку і шматлікае іншае.

Што паглядзець у Абу Дабі

Музей крыху заблытвае сваёй навігацыяй, тут даволі лёгка заблудзіцца таму не саромейцеся задаваць пытанні супрацоўнікам.

Музей Абу Дабі

Незвычайны экспанаты ў музеі Луўр

Уваходны квіток можна набыць праз спецыяльныя аўтаматы на ўваходзе па картцы, альбо за наяўныя грошы на касе. Кошт квітка - 68 дырхамаў.

Колькі каштуюць білеты ў музей Луўр у Абу Дабі?

Зручна будзе купіць білет загадзя онлайн праз розныя сэрвісы, што дапаможа крыху зэканоміць:

актуальныя кошты глядзіце тут і вось тут

На ўваходзе ў Луўр даглядаюць сумкі, а таксама просяць здаць на захоўванне заплечнікі, ваду і курткі.

Карціна Марка Шагала ў музеі
"Паміж святлом і цемрай" 1938-43 гады, Марк Шагал (Entre chien et loup)

Вядома па колькасці экспанатаў Абу Дабі саступае свайму "субрату" з Парыжа, але і тут вы ўбачыце шэдэўры сусветнага мастацтва. Для мяне было прыемна знайсці некалькі прац віцебскага мастака - Марка Шагала.

Марк Шагал

Праца Марка Шагала ў Луўры

Дабрацца да музея прасцей за ўсё на таксі, альбо замовіўшы трансфер ад экскурсійных агенцтваў. Ёсць бюджэтны варыянт - грамадскі транспарт, да Луўра ходзіць аўтобус 94, кошт праезду складзе 2 дырхамы. Ніжэй кропка з размяшчэннем славутасці на мапе:

Паглядзіце водгук на недарагі гатэль каля пляжу і варыянты як дабрацца ў Дубай.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары