Гент – гэта адзін з буйных гарадоў Бельгіі, які па пэўных параметрах лёгка дасць ліху папулярным Антвэрпэну і Брусэлю. У горадзе хапае ўражлівых славутасцяў, розных рэстарацый і крам, але нажаль даволі дорага каштуюць нумары ў гатэлях. Калі вы разлічваеце знайсці бюджэтную гасцініцу за капейкі, то варта ехаць у самы несезон - узімку. У астатніх выпадках шукайце акцыі і спецыяльныя прапановы, калі камфартабельныя гатэлі можна заброніць па прымальным коштам. Якраз такі гатэль мне і трапіўся ў Генце - Getaway studios Gent, у гэтым допісу будзе водгук і ўражанне ад нумара.
Сам гатэль адносіцца да тыпу апартаментаў. Ёсць нумары рознага тыпу, але ўсе яны выглядаюць сучасна і годна.
Прасторны нумар уключае вялікі ложак (ёсць магчымасць замовіць 2 адзінкавыя), канапу, абедзенны стол, кухню і адгароджаную прыбіральню.
Вялікі плюс нумара - наяўнасць кухні, лядоўні і ўсяго неабходнага для гатоўкі ежы. Як ніяк Бельгія краіна дарагая і харчавацца ў рэстаранах (нават у звычайным Макдональдсе), тут даволі дорага. Куды зручней і выгодней пайсці ў краму і набыць гатовыя наборы, альбо прадукты.
Па прыбіральне ёсць пэўны нюанс: з аднаго боку яна выглядае стыльна і сучасна. З іншага - калі вы плануеце спыняцца з чалавекам з якім не такія блізкія адносіны, то можа быць пэўны дыскамфорт.
Гатэль Getaway studio Gent знаходзіцца ў 30 хвілінах пешу ад чыгуначнага вакзала, што не вельмі зручна калі плануеце зранку куды-небудзь ехаць. Аднак гэтае пытанне лёгка вырашаецца грамадскім транспартам - у крокавай даступнасці ад гасцініцы трамвайны прыпынак.
Безумоўны плюс - блізкасць да гістарычнага цэнтра і ўсім галоўным славутасцям. Да прыкладу выходзячы з гатэля вы будзеце адразу бачыць апсіду сабора Святога Бавона.
Праверыць цэны і наяўнасць месцаў у гатэлі.
Ніжэй кропка з размяшчэннем гэтага гатэля ў горадзе Гент:
Паглядзіце таксама варыянты чым заняцца ў Генце і як дабрацца ў Антвэрпэн (аэрапорт Бруселя).