Бельгія, як і многія іншыя еўрапейскія краіны, актыўна ўкладвала і ўкладвае сродкі ў развіццё чыгуначнага транспарту. Сёння цягнікі ў Бельгіі - выдатны спосаб для турыстаў паглядзець больш гарадоў без стрэсу ад пералётаў. Пры жаданні на цягніку лёгка можна наведаць і ў суседнія краіны: Галандыю, Нямеччыну, Люксембург і Францыю. У гэтым артыкуле раскажу свой вопыт паездкі з Антвэрпэну ў Гент. Калі вас зацікавіць любы іншы маршрут па Бельгіі, то паверце, прынцып дзеяння будзе падобным.

Купіць квіток на бельгійскія цягнікі можна 3 асноўнымі спосабамі:
1) Анлайн праз розныя сайты.
2) У касах чыгуначных вакзалаў.
3) У спецыяльных аўтаматах (звычайна яны ўстаноўлены па ўсім чыгуначным вакзале).
І вось на этапе пакупкі з'яўляюцца нюансы. Па-першае ў касы пускаюць неахвотна і супрацоўнікі імкнуцца вас перанакіраваць у тыя самыя аўтаматы. З аднаго боку зручна - нас падштурхоўваюць да аўтаматызацыі працэсаў (працуюць аўтаматы даволі проста, інтэрфейс інтуітыўна зразумелы), з другога ёсць асноўная праблема - разлік у аўтаматах даступны толькі карткай, або манетамі.

Калі вы аддаеце перавагу разлічвацца ў іншых краінах наяўнымі, то Бельгія ў гэтым плане боль. Краіна паўсюдна адмаўляецца ад кэша. Таму аўтаматаў якія прымаюць гатоўку няма зусім, а тыя што прымаюць манеты ўсталявана няшмат. Размяняць купюры можна ў іншых спецыяльных аўтаматах, але ўлічвайце, што да размену прымаюцца толькі намінал 5, 10 і 20 еўра.

І зноў жа, такіх аўтаматаў няшмат. Напрыклад на ўвесь вялікі вакзал Антэверпена знайшоў толькі 2 з якіх працаваў адзіны.
* Тут мая невялічкая вам рада - абавязкова бярыце з сабой купюры невялікага наміналу і завядзіце картку для разлікаў у еўра.
Квіткі на рэгіянальныя бельгійскія цягнікі набываюцца з адкрытым часам на дзень. Гэта значыць, калі ў вас квіток на пэўную дату, то можна ехаць на любым цягніку па набытым маршруце, на любым вольным месцы.

Адзінае - улічвайце клас. Цягнікі ў асноўным маюць 2 класы вагонаў, абазначаны лічбамі, кантралёры правяраюць наяўнасць квіткоў і правільнасць вагона.

У астатнім паездкі ў Бельгійскіх цягніках падобныя да паездак у іншых еўрапейскіх цягніках.
Карысныя парады
1) Купляйце квіткі загадзя - кошт будзе танней.
2) Калі едзеце ў аэрапорт, то лепш не чакаць апошняга цягніка, часта бываюць затрымкі і адмены.
3) Не выкідайце квіток, нават калі прайшоў кантралёр. Напрыклад, у аэрапорце Бруселя квіток патрэбны, каб выйсці са станцыі.
4) Не варта ездзіць "зайцам", у Бельгіі могуць адразу выпісаць вялікі штраф.
5) Цягнікі вельмі папулярны ў гэтай краіне, таму вольных месцаў на перасадачных станцыях можа і не быць. Па магчымасці спрабуйце адпраўляцца з цэнтральных гарадскіх вакзалаў, асабліва гэта будзе актуальна, калі едзеце з багажом.
Ніжэй кропка з размяшчэннем ЖД вакзала ў Антвэрпэне (Antwerpen-Centraal), міма сапраўды не пройдзеце. Вакзал у гэтым горадзе - адна з цэнтральных славутасцяў.
Паглядзіце варыянт нядрэннага сеткавага гатэля Ibis Antwerpen, а таксама водгук пра хост у Getaway studios Gent.