Ашмяны – багаты на славутасці і цікавосткі населены пункт. Тут у цэнтры горада размяшчаецца адзін з найпрыгажэйшых касцёлаў рэгіёна, побач з якім ёсць праваслаўная царква, а яшчэ файная радавая забудова. Крыху далей каларытныя руіны касцёла францысканцаў, а за горадам былая сядзіба Льва Стругача. Але асобна ў Ашмянах варта вылучыць і яшчэ адзін унікальны аб’ект – будынак сінагогі.


Наяўнасць сінагогі ў Ашмянах абсалютна нядзіўна і цалкам зразумела, бо ў 19 стагоддзі больш за 50% насельніцтва горада складалі габрэі. Дарэчы з часам гэтая лічба толькі павялічвалася.


Сінагога, якая захавалася амаль у першапачатковым выглядзе, з’яўляецца архітэктурным і рэлігійным помнікам Беларусі. Лічыцца, што сінагогу збудавалі ў 1912 годзе, аднак сустракаецца і іншы варыянт – 1902 год. Ёсць думкі, што прычына такой недакладнасці ў датах – таму, што будынак быў перабудаваны са старой сінагогі.

Сінагога ў Ашмянах будавалася з чырвонай цэглы ў традыцыйным габрэйскім стылі, але з пэўнымі мясцовымі асаблівасцямі і нетыповымі прыёмамі.

Вонкава будынак даволі строгі, прастакутнай формы, без яркіх выразных вынаходстваў, але з дэкаратыўнымі элементамі. Напрыклад, добра вылучаецца вітражнае акно-ружа, размешчанае над уваходам.

Таксама ўвагу прыцягвае трохсхільная драўляная страха, – падобныя рашэнні ў сучаснай архітэктуры сёння сустракаюцца рэдка.

Нягледзячы на свой салідны 100-гадовы ўзрост, будынак нядрэнна захаваўся (калі параўноўваць з іншымі сінагогамі Беларусі). Так, – месцамі абвалілася цэгла і працякае дах, вокны забітыя, але агульны гістарычны выгляд амаль не змяніўся.

Яшчэ адна важная, але ўжо турыстычная, частка – гэта магчымасць зазірнуць унутр сінагогі і разгледзець роспіс, столь і некаторыя іншыя аўтэнтычныя элементы.


Звярніце ўвагу на пустыя нішы над пілястрамі (іх 12), там раней знаходзіліся стылізаваныя выявы знакаў задыяку.


У мясцовага гіда ёсць здымкі з усімі выявамі, таму трэба па магчымасці браць экскурсію.

Калі трапляеш унутр ашмянскай сінагогі на вочы адразу кідаецца арачная галерэя на другім паверсе – там знаходзіўся спецыяльны жаночы паверх.


У гады Другой сусветнай вайны сінагога з рэлігійнага месца ператварылася ў страшнае гета. Будынак і ваколіцы сталі цэнтрам мясцовай турмы.

Пасляваенны час для сінагогі не стаў “вясёлкавым” – у яе сценах размясціўся склад і вытворчасць.

У 2012 годзе былую сінагогу перадалі на баланс мясцовага краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча, а ўжо з 2015 года тут адкрылі невялічкую выставачную залу.

Гэтая цікавостка знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада Ашмяны, на вуліцы Міцкевіча 73, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
У гэтым краі раю паглядзець таксама драўляную капліца і помнік на магіле Анджэя Снядэцкага ў Гародніках.










