Урокі вандровак. Дзе ў Мінску вучаць падарожнічаць?

Урокі вандровак. Дзе ў Мінску вучаць падарожнічаць?

«Урокі вандровак» — гэта адзін з праектаў антыкафе «Дом Фішэра». Што гэта такое і чаму там вучаць, мы даведаліся ў Вадзіма Каспяровіча, каардынатара гэтага праекта і арт-мэнэджара антыкафе «Дом Фішэра».

Vadzim_Kaspyarovich

Як узнікла ідэя і сам праект «Урокі вандровак»?

“Урокі вандровак” узніклі прыкладна 4 гады таму. Гэта быў першы год існавання Дома Фішэра і я яшчэ не быў каардынатарам праекта. Нашы рабяты задумаліся, што было б добра мець пляцоўку, дзе можна дакрануцца да іншых культур, завесці знаёмствы з іх прадстаўнікамі, паслухаць распаведы пра іншыя краіны і гісторыі вандроўнікаў. На той час у Менску такое цяжка было знайсці.




Якая асноўная мэта праекта?

Наша мэта – даць людзям натхненне, заахвоціць вандраваць, знаёміцца з новым і адкрываць для сябе ўвесь свет і, вядома, распавесці, як усё гэта правярнуць, бо ўсё нашмат прасцей, чым здаецца. У свой час я паспытаў гэта на сабе: калі я першы раз трапіў на сустрэчу, здаецца, на маім рахунку выездаў за мяжу была толькі адна паездка ў Літву і аўтобсны тур па Еўропе, пасля якога я падумаў, што ўсё гэта было крута, але ў будучыні лепш вандраваць самому і не быць прыкаваным да гіда, раскладу, праграмы і т. д. І якраз “Урокі вандровак” пачалі мне даваць веды, як гэта здзейсніць. У гэтым і сэнс — вандроўнікі, якія ў нас выступаюць, сваім прыкладам, гісторыямі пра неверагодныя прыгоды вельмі адухаўляюць, часцяком гэта так захапляла, што хацелася сарвацца некуды ледзь не на наступны дзень. Дарэчы мінулым летам так і атрымалася, праўда не са мной — дзяўчына, якая прыйшла на сустрэчу з вядомым аўтаспыншчыкам з Масквы Віктарам Аспідавым, на наступны дзень далучылася да яго і паспрабавала на сабе, што ж такое аўтаспын. Ну а я таксама пачаў пакрысе адкрываць для сябе новыя гарызонты. Пакуль не магу пахваліцца нечым выбітным і экзатычным, але, напрыклад, за апошні год паспеў пабываць у Даніі, Польшчы, Славакіі, Іспаніі і два разы ва Украіне.

путшествия с домом фишера

Наколькі праект карыстаецца папулярнасцю?

З упэўненасцю магу сказаць, што праект карыстаецца папулярнасцю, хаця розныя сустрэчы збіраюць розную колькасць людзей. Усё залежыць ад тэмы. Напрыклад, раней шмат народу збіралася на сустрэчы пра бюджэтныя вандроўкі агулам, дзе распавядалі як зрабіць візу, як ехаць, як набыць квіткі, дзе жыць і так далей. Увогуле, такую інфармацыю няцяжка знайсці і ў інтэрнэце, усе ведаюць тыя ж Vandrouki.by з мноствам карыснага кантэнту. Зараз лепш знаходзіць нешта больш экзатычнае. Апошнім часам шмат цікавяцца Індыяй, Непалам, Азіяй. Вельмі шмат людзей прыйшло паслухаць пра Ісландыю і Нарвегію, пра аўтыспын у Амерыцы. Некаторыя вандроўнікі былі ў нас ужо не па адным разе і, з’язджаючы, абяцаюць вярнуцца з новымі гісторыямі.

У якім фармаце праходзяць сустрэчы?

Нашы сустрэчы — гэта, можна сказаць, нефармальныя лекцыі. Як правіла, адразу спікер распавядае тое, што ён падрыхтаваў загадзя, у суправаджэнні фота, відэа, прэзентацыі (на праектары), пасля «лекцыя» плаўна пераходзіць у «пытанні і адказы» ці ў простую размову. Бывала ўсё гэта настолькі зацягвалася, што Дому Фішэра прыходзілася зачыняцца на гадзіну, а то і дзве пазней. Некаторыя сустрэчы выбіваюцца са звычнага фармату. Напрыклад, на адной з сустрэч, прысвечаных Грузіі, акрамя расповеду ў нас праходзіў майстар клас па прыгатаванні Чашушулі ад сапраўднага грузінскага шэф-повара, на сустрэчы пра Швейцарыю гатавалі фандзю, а наша сяброўка, якая жыве ў Пакістане, частавала масалай і пакістанскай халвой.

урокі вандровак

Колькі ўжо прайшло такіх урокаў?

Сустрэч было вялікае мноства. Непасрэдна я займаюся гэтым праектам ужо больш за два гады і, адпаведна, прыкладна два гады ён існаваў без майго ўдзелу. Зараз лік праведзеных сустрэч вядзецца дзясяткамі. Адзін толькі Віктар Аспідаў (расійскі аўтаспыншчык) прыязджаў да нас за апошні год 3 разы. Не скажу колькі ўсяго сустрэч адбылося за апошні год, але думаю гэта лічба ў раёне 20-ці.

dom fishera minsk

Вы проста запрашаеце падарожнікаў з гатовай праграмай або распрацоўваеце яе сумесна?

Некаторыя вандроўнікі пішуць самі, некаторых запрашаем мы, нехта знаходзіцца непасрэдна на нашых сустрэчах. Можна выдзяліць катэгорыю «прафесійных вандроўнікаў», якія рэгулярна катаюцца па розных гарадах з такімі выступамі. Іншыя проста жадаюць падзяліцца досведам сваёй паездкі і могуць не ведаць, на чым варта засяродзіць увагу ў сваім выступе, тады мы можам дапамагчы і падказаць.





Калі вы таксама жадаеце  даведацца пра нешта новае, то далучайцеся да сустрэч у “Доме Фішэра”. І самае галоўнае – вандруйце!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Прочитал? Поделись с друзьями!
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Author: Aliaksandr M

Отправить ответ

Оставьте первый комментарий!

уведомления
avatar
wpDiscuz

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: