Візітоўка і адна з самых папулярных цікавостак у горадзе Шчучын – гэта палац Друцкіх-Любецкіх. Комплекс пабудаваны на месцы іншай сядзібы, у канцы 19-га стагоддзя і ўдала размяшчаецца на беразе штучнага возера, амаль на самай набярэжнай.


Мяркуецца, што гэты палац будавалі па праекце вядомага архітэктара – Тадэвуша Раствораўскага (на ягоным рахунку шмат гістарычных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі: капліца Скірмунтаў, Сядзіба Бішэўскіх). Па форме будынак двухпавярховы, кампактны, выкананы ў архітэктурным стылі класіцызму (у некаторых крыніцах згадваецца “пецярбургскі неакласіцызм” і эклектыка).

Цэнтральнае месца ў кампазіцыі палаца займае своеасаблівая лоджыя з дзвюма іянічнымі калонамі.

З адваротнага боку палаца, – паркавы фасад, дзе знаходзіцца яшчэ адзін уваход, выкананы ў класічным стылі з чатырох калонным порцікам.


Палац у Шчучыне будавалі доўга і з праблемамі з-за хваробы князя Уладзіслава з тых самых Друцкіх-Любецкіх. Ёсць інфармацыя, што да 1913 году яшчэ не былі цалкам скончаныя аддзелачныя працы, а ў князя не ставала сродкаў для хуткага іх завяршэння.

Падчас Першай сусветнай вайны Шчучынскі палац стаяў некранутым, а ў родны край нават здолеў з часам вярнуцца і апошні прадстаўнік Друцкіх-Любецкіх – князь Ян Уладзіслававіч. Аднак, ужо пасля вайны, работы над фамільным маёнткам так і не працягнулі, вакол стаяла пасляваенная разруха.


За савецкім часам, ужо пасля Другой сусветнай вайны, у сценах палаца размяшчаліся розныя адміністрацыйныя службы. Нейкі час тутака кватаравалі вайскоўцы, затым будынак пуставаў і выглядаў запушчаным. Ужо ў 90-ых хацелі пачаць аднаўленчыя працы, але праект усё адкладаўся. Нягледзячы на гэтыя фактары, у 2015 годзе адноўлены палац у Шчучыне адчыніў свае дзверы.

У палацы Друцкіх-Любецкіх сёння месціцца шчучынская школа творчасці дзяцей і моладзі. Акрамя таго працуе музей з некалькімі заламі рознай тэматыкі. Звычайны час працы музея з а 8: 00 да 17: 00, нядзеля і субота – выходныя дні. Кантактны нумар для сувязі: +375151474052. Знайсці гэтую цікавостку Шчучына будзе даволі проста, глядзіце адзнаку на мапе:
У Шчучыне яшчэ будзе цікава паглядзець касцёл Святога Тэрэзы і кляштар піяраў.










