Пасёлак з прыгожай назвай Уселюб знаходзіцца ў Навагрудскім раёне і вядомы яшчэ з першай паловы 15 стагоддзя. Тутака ёсць увесь набор класічных славутасцяў і цікавостак, акрамя таго ва Уселюбе часткова захаваліся пабудовы часоў роду О’Руркаў. Аднак сам сядзібны дом, які заклаў яшчэ Іосіф Карнілавіч О’рурк, на жаль знік, – ён цалкам згарэў у 2013 годзе. Са старых шляхецкіх будынкаў сёння можна паглядзець флігель, свіран, часткі гаспадарчага падворка, капліцу, а яшчэ пейзажны парк.

Сядзіба О'Руркаў Уселюб

О’Руркам Уселюб дастаўся ў 20-ыя гады, 19 стагоддзя. Сам гэты род старажытны, з Ірландыі, графства Лейтрым, дзе О’Руркі актыўна змагаліся за незалежнасць Ірландыі, але пасля паразы народнага ірландскага паўстання імігравалі ў Парыж.

Уселюб

У другой палове 19 стагоддзя О’Руркамі будуецца новы сядзібны дом. Новая сядзіба была пабудаваны прыкладна на адной восі са старым домам, на другім баку ўязной алеі.

Рэшткі сядзібы О'Руркаў у мястэчку Уселюб
Так сядзіба О’Руркаў выглядала да 1939 года

У 1939 годзе маёнтак быў канфіскаваны, а сам сядзібны дом даволі значна перабудаваны, ад чаго страціў сваё аўтэнтычнае аблічча. Да пажару ў сценах гэтай сядзібы размяшчалася мясцовая амбулаторыя.

Сядзіба О'Руркаў Уселюб

Пры О’Рурках Уселюб лічыўся адным з цэнтраў сыраробства, а іхні гаспадарчы двор лічыўся ўзорным. Нават сёння па ўсёй тэрыторыі былой сядзібы сустракаюцца будынкі тых часоў.

Былая сядзіба О'Руркаў Уселюб
Былы флігель

Сядзіба О'Руркаў Уселюб.

Сядзіба О'Руркаў Уселюб

Ацалелыя пабудовы ва Уселюбе некалькі разоў выстаўляліся на аўкцыён, але пакупнік так і не знайшоўся.

Закінуты свіран Уселюб
свіран

Вёска Уселюб

Мясціны ва Уселюбе дакладна цікавыя і злёгку маглі б прывабіць свайго турыста. У аграгарадку знаходзіцца адзін з найстаражытнейшых касцёлаў Беларусі, а недалёка папулярныя замкі – Любчанскі і Навагрудскі. Ніжэй кропка з адзнакай лакацыі на мапе:

Недалёка ад Уселюба ёсць яшчэ адзін былы маёнтак з гісторыяй – Вераскава.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here