Невялічкі вандроўны маршрут на адзін дзень з Мінска. Вас чакае некалькі цікавых кропак, некаторыя з якіх добра вядомыя і нават папулярныя, а іншыя – часам застаюцца без належнай увагі. Менавіта таму гэты турыстычны маршрут можа спадабацца.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Чэрвень

Горад які дакладна скаладана назваць папулярным, але штосьці цікавае тутака безумоўна можна адшукаць. Раю заехаць да цэнтральнай плошчы і прайсціся вакол, каб паглядзець старую радавую забудову канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя.

Горад Чэрвень

Да 1923 года, горад меў іншую назву – Ігумен, а першыя згадкі пра мястэчка адносяцца ажно да 1387 года. Быў тут каліьці і старажытны касцёл – не збярогся, але ў 1995 годзе парафію аднавілі і збудавалі новы храм.

Чэрвень касцёл

Побач з касцёлам усталяваны бюст о гонар Станіслава Манюшка. Такжа будзе цікава наведаць мясцовый музей, будынак якога таксама месціцца на галоўнай плошчы.

Станіслаў Манюшка Чэрвень

Ёсць і яшчэ некалькі адметных дамкоў, якія варта паглядзець.

Чэрвень (Ігумен), Беларусь

На двухпавярховым будынку з чырвонай цэгла ёсць драўляная шыльда ў гонар Марыі Мякота – маці Максіма Багдановіча.

Чэрвень што паглядзець

Быў у Чэрвені і яшчэ адзін дамок такога кшталту, але на жаль яго вырашалі грунтоўна перабудаваць.

Ігумен старое фота
1917 год. Крыніца: Ігуменскі краязнаўчы музэй

Звярніце ўвагу на чырвоны касцёл, аб’ект сучасны, але па-свойму з’яўляецца спадчынікам старога храма.

Чэрвень што паглядзець?

Дарэчы, апроч бюста ў гонар Станіслава Манюшкі, ёсць яшчэ і невялікая скульптура, выкананая ў даволі незвычайнай форме.

Горад Чэрвень, Беларусь

Раванічы

Ад Чэрвеня едзем у Раванічы, былое мястэчка, якое звязана з родам Слатвінскіх. У іх тутака была вялікая сядзіба з гаспадаркай, паркам і рознымі прадпрыемствамі. Таксама прадстаўнікі гэтага роду збудавалі касцёл.

Вандроўкі па Беларусі Раванічы

Гэты храм быў пабудаваны ў 1799 годзе на сродкі Антонія Слатвінскага, які па задумцы ўладара Раванічаў павінен быў стаць і фамільным склепам. Будынак прамавугольны ў плане, з квадратнай апсідай, якую фланкавалі дзве сакрысціі.

Што паглядзець у Беларусі? Раванічы

Архітэктурны стыль – класіцызм. Галоўны фасад вылучаўся вялікім 4-калонным порцікам. У 1937 годзе касцёл Святога Антонія быў зачынены, а сёння былая святыня сустракае ў занядбаным стане, але тым не менш мае статус помніка архітэктуры.

Занядбанкі Беларусі Раванічы

На жаль, амаль усе будынкі часоў Слатвінскіх зараз не ў лепшым стане, але пры гэтым усё адно могуць уразіць як сваёй архітэктурай, так і гісторыяй.

Падарожжы па Беларусі Раванічы

Гісторыя сядзібы ў Раванічах, як і ейная архітэктура, – дзесьці тыповая і месцамі вельмі сумная. Збудавалі гэты шыкоўны палац тут у сярэдзіне 19 стагоддзя.

Падарожжы па Беларусі

Беразіно

Гэта горад вылучаецца як сваім шыкоўным гербам, так і галоўнай цікавосткай – сядзібай Патоцкіх. Што радуе, будынак пакрысе аднаўляюць і магчыма ўжо зусім хутка можна будзе ўбачыць новы турыстычны комплекс у Беларусі.

Сядзіба Патоцкіх у Беразіно

Бярэзінская сядзіба
Так сядзіба выглядала ў 2014 годзе

Бярэзінская сядзіба – гэта цікавы і досыць тыповы для свайго часу помнік архітэктуры стылю класіцызм. Збудавалі палацык яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя, таму як бачыце, гістарычны шлях у гэтага аб’екта сапраўды доўгі.

Сядзіба Патоцкіх у Беразіно

Беразіно, ці як гістарычна казалі Бярэзынь, мае багаты турыстычны патэнцыял, але мне падаецца, што ён зусім нераскрыты. У горадзе ёсць крыху і старой забудовы, і сучасныя храмы вартыя вашай увагі.

Горад Беразіно, Беларусь

Касцёл Беразіно

Багушэвічы

Заехаць у гэтую невялічкую вёсачку трэба абавязкова каб убачыць “замкавы” касцёл Божага Цела – храм які падабаецца амаль усім наведвальнікам і вандроўнікам. І гэта цалкам зразумела, бо архітэктура сапраўды незвычайная.

Міні-маршрут з Мінска

Цікавосткі Беларусі Багушэвічы

Мяркуецца, што храм першапачаткова будаваўся як пахавальня роду Свентаржэцкіх дзесьці ў сярэдзіне 19 стагоддзя.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Але звычайна да гэтай цікавосткі едуць не дзеля гісторыі, а дзеля шыкоўнай архітэктуры. Будынак яркі прыклад стылю неаготыка з украпінамі рамантызму.

Вандроўкі па Беларусі Багушэвічы

Акрамя касцёла тутака і файныя краявіды на раку. Калі любіце ладзіць пікнікі – месца вельмі ўтульнае, добра падыдзе для адпачынку.

Што дадаць у міні маршрут, калі крыху не хапіла?

  1. Паркавы комплекс Манюшкаў-Ваньковічаў у Смілавічах.

Сядзіба Манюшка Смілавічы

2. Былая сядзіба Оштарпаў і Гартынгаў у Дукоры.

Сядзіба Оштарпаў і Гартынгаў у Дукоры

3. Свіслацкі замак, гарадзішча і руіны сінагогі.

Што за руіны ў вёсцы Свіслач, Асіповіцкі раён?

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here