Адна з незвычайных цікавостак Вілейскага раёна – Мікалаеўская царква, якая была пабудавана ў 1771 годзе, у вёсцы Латыгаль. Гэты будынак – помнік драўлянага дойлідства Беларусі, візуальна складаецца з 2 амаль квадратных у плане зрубаў, накрытых агульным шматсхільным дахам. Грошы на будаўніцтва храма даў мясцовы граф – Салагуб, але ён спадзяваўся што гэта будзе ўніяцкая царква.

У архітэктуры царквы вылучаецца галоўны фасад, які завершаны трапецападобным франтонам з дэкаратыўнай шалёўкай і вялякім акном у цэнтры. Франтон увянчаны чацверыковай вежачкай з цыбульнай глаўкай. Вокны царквы – прамавугольныя, аздобленыя нішамі.


На старых фота можна заўважыць, што побач с царквой стаяла і каменная званіца ў 2 ярусы. Дакладна невядома, калі яе разбурылі, але хутчэй за ўсё, – ужо ў пасляваенныя гады.


Царкоўная тэрыторыя абнесена агароджай з вялікіх бутавых камянёў, а перад уваходам стаіць кампактная брама.

Ніжэй адзнака гэтай славутасці на мапе:
Недалёка ад мястэчка Латыгаль можна наведаць касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Вязыні.










