У Гродне ёсць досыць незвычайны помнік прамысловай архітэктуры – комплекс воданапорныя вежы на вуліцы Свярдлова. Мясцовыя жыхары называюць гэтыя вежы Кася і Бася, а іхняя гісторыя пачынаецца ў канцы 19 стагоддзя.

Вежы Кася і Бася Гродна

Бася і Кася воданапорныя вежы ў Гродне

Цагляныя васьмігранныя вежы вышынёй каля 22 метраў былі пабудаваны для забеспячэння і падачы вады з ракі Нёман у гарадскі водаправод. Рэзервуары для вады знаходзіліся ў верхніх частках веж. Як разумееце, рабіць пабудовы такімі прыгожымі – асаблівай нагоды і карысці не было, але як добра, што архітэктара гэта зрабілі.

Воданапорныя вежы ў Гродна

Воданапорныя вежы ў Гродна

Паўднёвая вежа, тая якая ружовая, была пабудавана ў 1890 годзе. Ейныя сцены падзелены на некалькі ярусаў і дэкарыраваны арнаментам. Ніжэй за трэці ярус размяшчаюцца вокны.

Што за вежы на вуліцы Свярдлова ў Гродне?

Паўночная вежа, афарбаваная ў персікавы колер, была ўзведзена крыху пазней, у 1916 годзе. Так на старых фота і паштоўках яе яшчэ дакладна няма.

Гродна з вышыні
1915 год, здымак з вышыні, вежа яшчэ адна

Фасад гэтай вежы ўпрыгожаны масіўнымі карнізамі і пілястрамі, але на маю думку, крыху саступае звонку сваёй суседкі. Дарэчы, побач з вежамі ўсталявана скульптура ката, які быццам бы ахоўвае шпакоўню.

Цікавосткі Гродна - воданапорныя вежы

Вежы Кася і Бася Гродна

Абедзве воданапорныя вежы ў Гродне адносяцца да стылю эклектыка, накрыты 8-схільным дахам і  выглядаюць вельмі незвычайна для падобных збудаванняў.

Воданапорныя вежы ў Гродне

Вежы ў Гродна

А чаму гэтыя вежы ў Гродне называюць Кася і Бася?

Існуе дзве асноўныя тэорыі паходжання так званых мінушак. Так паводле першай версіі, у бухгалтэрыі “персікавай” вежы працавала спадарыня Бася, а вось заўгасам у другой вежы – ейная сяброўка, паненка Кася. Вось адсюль і назва. Але ёсць і другая версія: такія незвычайныя “імёны” вежам даў мастак Верамейчык, калі збіраў у горадзе матэрыялы для сваёй дыпломнай працы. Цалкам імаверна, што праўда дзесьці пасярэдзіне.

Бася і Кася

Воданапорныя вежы Кася і Бася, размешчаны амаль у самым гістарычным цэнтры горада Гродна, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Непадалёку стаіць шыкоўны касцёл Адшукання Святога Крыжа і незвычайны брыгіцкі кляштар.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here