Заўсёды цікава выправіцца ў невялічкую віртуальную вандроўку ў часе! Таму прапаную вам паглядзець фота сярэдзіны 80-ых і прыкладна да 1993 года, на якіх розныя беларускія касцёлы. Некаторыя з гэтых храмаў вы злёгку пазнаеце, бо яны надта вядомыя і нават, так бы мовіць, папулярныя. А вось іншыя вас здзівяць, бо будынкі за гэты час даволі моцна змяніліся.
Касцёл Божага Цела ў вёсцы Іказнь

прачытаць пра гэты храм і паглядзець як ён выглядае сёння.
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах
Думаю гэты касцёл вы не чакалі ўбачыць у такім колеры, бо ўсе вандроўнікі па Беларусі неяк прызначаліся да ружовага.

На левым фота – храм Святога Архангела Міхаіла ў Лужках, а побач – былы касцёл Святога Іосіфа

Касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар

Неагатычны касцёл Святога Пятра і Паўла ў Жупранах

Чытайце пра гэтую цікавостку, тут і фота, і карысная інфармацыя.
Троіцкі касцёл у Чарнаўчыцах

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Яна Непамука ў вёскі Вялікія Эйсманты

Касцёл Святога Юрыя ў мястэчку Крамяніца

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўе

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Івянцы

На фота ніжэй можна ўбачыць сабор Святога Станіслава, што ў Магілёве, а справа – касцёл Святога Міхаіла, які збудавалі пры кляштары цыстэрцыянак у Мазыры.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах

Пачытаць падрабязней пра гэты храм.
Касцёл Дзевы Марыі ў вёцы Удзела

Паглядзіце як гэты храм выглядае сёння.
Касцёл Святога апостала Андрэя ў горадзе Слонім

А на фота ніжэй, злева, можна паглядзець на легендарны і звыш папулярны касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах. Па суседству, – гатычны храм Святога Міхаіла ў Гнезна.

Касцёл Святога Міхала ў Смаргоні

Чытайце больш падрабязна пра храм у Смаргоні.
На наступных фота яшчэ 2 унікальных здымка канца 80-пачатка 90ых. Злева – касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах, а справа – Троіцкі касцёл у Відзах.

Спадзяюся вам была даспадобы гэтая падборка старых фота, калі цікава, ёсць яшчэ цэрквы Беларусі на здымках 90-ых.









