Галоўная цікавостка ў Мёрах – гэта неагатычны касцёл у самым цэнтры горада. Яго пачалі будаваць напачатку 20 стагоддзя, на месцы драўлянай капліцы, якая стаяла тутака з часоў кляштара рэгулярных канонікаў (дзейнічаў у Мёрах да 1832 года).


Дакладная дата завяршэння будаўнічых работ над храмам – 1907 год. у тый год, касцёл быў урачыста асвечаны ў гонар Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі.


Архітэктура храма – гэта яркі і папулярны на момант будаўніцтва прыклад неаготыкі. Галоўны фасад вылучаецца дзвюма 3-яруснымі вежамі з высокімі шатровымі завяршэннямі.

Вежы, як і цэнтральная частка будынка, упрыгожаны спічастымі нішамі. Ніжні ярус касцёла мае арачныя вокны, а над галоўным уваходам акно-ружа.

Сцены касцёла рассечаны ступеньчатымі контрфорсамі, якія выконваюць хутчэй дэкаратыўную мэту.

Даволі цікавая дэталь у архітэктуры гэтага храма – сакрысція, якая размяшчаецца злева ад уваходу. Яе памеры супастаўляюцца з памерамі ўсёй апсіды касцёла.

Унутраная прастора касцёла падзелена на тры нефа і сапраўды здзіўляе сваім багатым убраннем.


Акрамя алтароў і аргана, звярніце ўвагу на некалькі старажытных ікон, якія нават старэйшыя за сам храм. Гэта «Багародзіца Ружанца», «Іосіф з немаўлём», «Маці Божая Чэнстахоўская».


Галоўны алтар касцёла Узнясення Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мёрах выкананы ў неагатычных рысах.


Справа ад касцёльнага ўваходу ў 2012 годзе ўсталяваны помнік Папы Рымскаму Яну Паўлу II.


Яшчэ адзін цікавы элемент на тэрыторыі касцёл – незвычайная скульптура з боку апсіды. Тут стаіць невялічкі помнік не народжанаму дзіцяці, аўтара Аляксандра Дранца (вядомы скульптар са Столінскага раёна).

Скульптуру ўсталявалі ў 1994 годзе на ахвяраванні прыхаджан.

Звярніце таксама ўвагу на бакавую сцяну храма – можна ўбачыць надмагільную пліту князёў Святаполк-Мірскіх, якія валодалі маёнткам Камянполле, што за некалькіх кіламетрах ад Мёраў.

За пасляваенным часам Мёрскі касцёл ненадоўга закрылі і прыстасавалі пад склад збожжа. Даволі дзіўна, але храм вярнулі вернікам ужо ў 1956 годзе – гэта хутчэй выключэнне за агульнага антырэлігійнага парадку тых часоў. Праз год, у 1957 годзе, касцёл паўторна асвяцілі.

Касцёл у Мёрах амаль заўсёды адкрыты для ахвочых, знаходзіцца на вуліцы Кірава, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
Калі будзеце ў гэтым краі, раю наведаць прыродны заказнік Ельня, а таксама з’ездзіць у Ідолту, дзе захавалася капліца-пахавальня часоў Мілашаў.










