У вёсцы Шылавічы знаходзіцца адзін з самых высокіх храмаў Беларусі, які можа нават паспаборнічаць з касцёлам у Гервятах. Яго вышыня складае прыкладна 55 метраў (Гервяцкі храм – 61 метр). Касцёл у Шылавічах датуецца 1914 годам, а работы па ягонаму будаўніцтве цягнуліся доўгія 8 гадоў.

Шылавічы касцёл
2026 год

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Шылавічы

Па сваёй архітэктуры касцёл Найсвяцейшай Тройцы яркі прадстаўнік архітэктурнага стылю неаготыка. Будынак выкананы з чырвонай цэглы і мае вялікае багацце дэкаратыўных элементаў.

Неаготыка Беларусі

Неагатычная архітэктура Беларусі

Візуальна складаецца з адной чатырох’яруснай вежы, 3-граннай апсіды і дзвюх вялізарных сакрысцій.

Касцёл Святой Тройцы ў Шылавічах
2022 год

Шылавічы

Цікавы факт: каталіцкая парафія ў вёсцы Шылавічы існавала яшчэ з 1511 года, імаверна першы храм тады і збудавалі. Таксама вядома, што напачатку 17 стагоддзя тутака ўжо быў пабудаваны іншы драўляны касцёл, на грошы тагачаснага ўладальніка мястэчка – Крыштафа Вольскага.

Шылавічы старое фота
пачатак 20 ст.

Крыху пазней, у 1642 годзе, Весялоўскія перадалі свой маёнтак брыгіцкаму кляштару з Гродна.

Касцёл у Шылавічах фота ўнутры

Касцёл Шылавічы фота

Безумоўна, што Шылавіцкі касцёл здзіўляе не толькі сваёй архітэктурай, але і сваім шыкоўным інтэр’ерам. Нефы храмы дзеляцца спічастымі арачнымі праёмамі, а сцены ўпрыгожаны разнымі драўлянымі панэлямі.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы Шылавічы

Унутры храма звярніце ўвагу на 3 алтары, яны драўляныя і досыць старыя.

Шылавічы алтар правы

Шылавічы левы алтар

Шылавічы галоўны алтар

Па чутках, у скляпах гэтага храма былі таемна пахаваны паўстанцы, якія ўдзельнічалі ў бітвах 1863 года.

Шылавічы фота

Асобнай увагі вартыя неагатычныя элементы і каляровае рашэнне ў афармленні. Прыгожа спалучаюцца пафарбаваныя ў белы колер нішы, карнізы і контрфорсы з чырвонай цэглай.

Неагатычныя касцёлы Беларусі

Шылавічы сакрысціі

Даволі цікава, што каменны храм, які можна паглядзець сёння, будаваўся не на “гістарычным” месцы, а па суседстве са сваім папярэднікам, а грошы на яго будаўніцтва ахвяравалі прыхаджане (прыкладна па 10 рублёў). А драўляны касцёл (той што збудавалі ў 1600 годзе) прастаяў у Шылавічах ажно да 1926 года.

Шылавічы

На касцельнай тэрыторыі ёсць некалькі старажытных пахаванняў і невялічкіх скульптур, а яшчэ міні-парк і безліч буслоў. Каля касцёла размяшчалася і фамільнае захаванне Ельскіх з суседніх маёнткаў. Памятныя пліты былі ўмураваны ў сцяну касцельнай агароджы (гэтая сцяна даўно разбурана).

Шылавічы крыж

З пахаванняў таго часу засталася толькі магіла Юзэфы Ельскай, на тыльным баку помніка сціплая эпітафія: “Найлепшай маці. Удзячныя дзеці”.

Шылавічы арол

Шылавічы роўна аддалены ад Вялікай Бераставіцы і Ваўкавыска (прыкладна па 15 кіламетраў). Касцёл Найсвяцейшай Тройцы – гэта дамінанта ўсяго мястэчка, яго вельмі добра бачна яшчэ на пад’ездзе. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У гэтым краі ёсць шмат іншых цікавостак: касцёл у Мсцібаве, сядзіба ў Гнезне.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here